Gazeta Polska () — інфармацыйна-палітычны штодзённік, які выдаваўся ў Варшаве ў 1826—1907 гадах.
Пачаткова газета падтрымала рамантыкаў у спрэчцы з класікамі, у асноўным дзякуючы рэдактару Ксаверыю Бранікоўскаму і Маўрыцыю Махнацкаму, які друкаваў тут свае праграмныя артыкулы. Праз дзейнасць яе праціўнікаў на чале з Каэтанам Козьмянам, які скарыстаўся сваім уплывам ва ўрадавых колах, газета была даведзена да стану банкруцтва. У выніку пад канец 1829 года выдавец змяніў яе палітычную лінію, пасля чаго большасць аўтараў і рэдактары пакінулі газету і заснавалі «Kurier Polski», распачаўшы сварку з «Газетай Польскай».
Па здушэнні Лістападаўскага паўстання ўвосені 1831 назва газеты замененая на «Gazeta Codzienna» ().
Пазней у выданні выдзеліўся літаратурны аддзел, галоўным чынам дзякуючы Юзафу Ігнацыю Крашэўскаму, які быў рэдактарам у 1859—1862 гадах, у 1861 вярнуўшы ранейшую назву «Gazeta Polska». У 1873—1882 з штодзённікам супрацоўнічаў Генрык Сянкевіч.
Рэдактары Ксаверый Бранікоўскі Юзаф Ігнацы Крашэўскі Дыянізі Генкель Эдвард Віктар Леа Ян Гадомскі
Літаратура
Спасылкі Эдукатэрыя
Катэгорыя:Газеты паводле алфавіта Катэгорыя:Газеты Варшавы Катэгорыя:Газеты Расійскай імперыі Катэгорыя:Газеты на польскай мове Катэгорыя:Царства Польскае