Эміліян Адамюк (, Бельск — , Казань) — расійскі урач-афтальмолаг.
Біяграфія Нарадзіўся ў Гродзенскай губерні ў беларускай сям’і мяшчан-земляробаў.
У 1857 годзе, як лепшы вучань Бельскай гімназіі, ён атрымаў стыпендыю Віленскай навучальнай акругі і паступіў у Імператарскі Казанскі ўніверсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт, а праз год перайшоў на медыцынскі. Пасля сканчэння медыцынскага факультэта яго пакінулі на кафедры хірургіі і афтальмалогіі.
У 1865 годзе быў прызначаны ардынатарам пры галоўным аддзяленні хірургічнай клінікі.
Напісаў і абараніў у 1867 годзе доктарскую дысертацыю, 28 мая 1870 года быў абраны дацэнтам кафедры афтальмалогіі Казанскага ўніверсітэта, у 1871 годзе стаў экстраардынарным, а ў 1872 годзе — ардынарным прафесарам (выкладаў да 1901 года). У 1870 годзе арганізаваў невялікую клініку, у якую прыязджалі сотні хворых.
Апублікаваў каля 100 навуковых прац па афтальмалогіі.
Памёр пасля цяжкай і працяглай хваробы ў 1906 годзе. Пахаваны на Арскіх могілках у Казані.
Спасылкі
Катэгорыя:Афтальмолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта