Асобны атрад БНР — серыя марак Беларускай Народнай Рэспублікі, выдадзеная ў 1920 годзе.

Апісанне

На ўсіх пяці марках серыі — адзін малюнак: маладыя сяляне ў нацыянальных строях (Магілёўскі строй), хлопец і дзяўчына, сядзяць на лаўцы ля плота. Праект маркі быў выкананы мастаком Рыхардам Зарыньшам. Паводле меркавання гісторыкаў, прататыпам была выкарыстана гравюра У. дэ Гарнека, змешчаная ў трэцім томе выдання (1882 г.) пад назвай «Тыпы Магілёўскай губерні».

Выдадзена 5 марак розных наміналаў: 5, 10, 15, 50 капеек і 1 рубель. Існуюць зубцаваныя і незубцаваныя маркі. Агульны тыраж — 5 мільёнаў асобнікаў (па 1 мільёне кожны). Адносіны зубцаваных да незубцаваных — 1:1. Незубцаваныя маркі былы выдадзены дзеля здзешаўлення тыражу. З іх 250 тысяч было выраблена і бяз клею.

Наміналы: 5 капеек — зялёнага колеру 10 капеек — чырвонага колеру 15 капеек — фіялетавага колеру 50 капеек — цёмна-блакітнага колеру 1 рубель — бурага колеру

Зубцаваныя маркі

Незубцаваныя маркі

Гісторыя У 1920 годзе ў Латвійскай дзяржаўнай друкарні ў Рызе выдадзеная серыя марак па заказе камандавання Асобнага Атрада БНР. Надпіс «Асобны атрад» сведчыць аб тым, што маркі выпускаліся для беларускага вайсковага фарміравання на чале з генералам Булак-Балаховічам. Замову на яго даваў старшыня Беларускай вайсковай камісіі ў Латвіі Кастусь Езавітаў.

Маркі былі ў выкарыстанні з 14 лютага 1920 да 22 красавіка 1920 года. Маркі Асобнага атраду выкарыстоўваліся палявой поштай, якая засталася на тэрыторыі Латвіі, да красавіка 1920 года, і гасіліся асобным штампам.

Надалей гэты выпуск (пачынаючы з 1939 года) неаднаразова перавыдаваўся як эмігранцкім урадам БНР, так і «неафіцыйна», што што стала прычынай з'яўлення вялікай колькасці адменаў марак гэтага выпуску паводле якасці друку.

Літаратура Паштовыя маркі БНР: падробкі і рэальныя факты Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва. Маркі і налепкі

Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка Катэгорыя:Паштовыя маркі Беларусі Катэгорыя:Асобны атрад БНР Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе