Ада́м Ян Ві́ктар Бы́хавец герба «Магіла» (; 23 снежня 1796 — ?) — шляхціч Ваўкавыскага павета, паўстанец 1863—1864 гадоў.

Біяграфія Сын Юзафа Быхаўца і Разаліі з Біспінгаў. Быў юрыстам, практыку адбываў у Гродне, пасля — суддзя ваўкавыскага апеляцыйнага суда.

У 1840 годзе валодаў маёнткам Адамкава ў Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні, за 1,5 км ад Лыскава.

Браў удзел у Студзеньскім паўстанні, арыштаваны ў 1863 і асуджаны да ссылкі. Меў прымусова прадаць частку ўладанняў (Зельзін і Юзафполь). Царскі ўрад усталяваў крайні тэрмін для продажу, пасля якога маёнткі маглі быць канфіскаваныя ў даход дзяржавы — 10 снежня 1867. Частку ўладанняў разам з фальваркамі Лаўрыновічы і Юзафполь на 2780 дзесяцін выкупілі Івановы; другой, на 426 дзесяцін (разам з фальваркам Цэрэбух), пад канец XIX стагоддзя валодаў Казімір БрантZelzin (2) // .

У 1866 жыў пад наглядам паліцыі ў горадзе Нараўчат Пензенскай губерні (цяпер вёска ў Пензенскай вобласці Расіі).

Сям’я Быў жанаты з Кацярынай Жулкоўскай, дачкою ваўкавыскага межавага суддзі Яна Жулкоўскага, і Ізабелай Ельскай, дачкой Людвіка Ельскага. Меў сына Здзіслава і дачку Аляксандру.

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Адам Ян Віктар Катэгорыя:Памерлі ў XIX стагоддзі