Юрый (Ежы) Алендскі (? — пасля 1653) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Крыштафа і Ганны з Есьманаў.

Быў у выправе пад Смаленск, дзе атрымаў ад караля Уладзіслава IV прывілей на падсудка Ваўкавыскага павета (1633), суддзя земскі ваўкавыскі (1650), пасол на Варшаўскія соймы (1642, 1646) і іншыя (1650, 1653).

Валодаў маёнткам Хрустава.

Сям’я Жанаты з Юстынай Быхавец, ад якой меў пяцёра сыноў — Мікалая, Крыштафа, Тэафіла, Дыянісія, Юрыя, і дзвюх дачок — Марыяну і Кацярыну.

Літаратура

Юрый Катэгорыя:Падсудкі ваўкавыскія Катэгорыя:Суддзі земскія ваўкавыскія Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай