Пё́тр Фро́лавіч Прыва́лаў (, в. Смалявічы Чарнігаўскай губерні, Расійская імперыя — 31 снежня 1951, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі военачальнік, генерал-маёр (1940), удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Другой сусветнай войнаў.

Біяграфія Пётр Прывалаў нарадзіўся 22 снежня 1898 года ў вёсцы Смалявічы Чарнігаўскай губерні ў сям’і працоўнага. Пасля сканчэння вясковай школы цягам сямі гадоў працаваў пекарам і чарнарабочым. У 1917 годзе быў прызваны ў царскае войска, браў удзел у Першай сусветнай вайне на Заходнім фронце, даслужыўся да звання унтэр-афіцэра. У сакавіку 1918 года далучыўся да Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, служыў ваяром марскога аддзела, удзельнічаў у бітвах з войскамі Юдзеніча і Калчака, быў паранены.

Пасля вайны да 1925 года Прывалаў камандаваў кулямётнымі ўзводам і ротай. У 1926 скончыў пяхотную школу ў Кіеве і да 1931 года камандаваў рознымі стралецкімі падраздзяленнямі. Пасля цягам двух гадоў Прывалаў служыў начальнікам штабу стралковага палка, і трох гадоў — яго камандзірам. У 1936—1937 гадах ён быў памочнікам камандзіра дывізіі. У чэрвені 1938 года прызначаны камандзірам 80-й стралковай дывізіі Кіеўскай асаблівай ваеннай акругі. 4 чэрвеня 1940 года яму нададзенае званне генерал-маёра. У маі 1941 года скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба РСЧА, пасля чаго атрымаў прызначэнне камандзірам 192-й горнастралковай дывізіі ў Кіеўскай асаблівай ваеннай акрузе.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны дывізія Прывалава змагалася на Паўднёва-Заходнім фронце, брала ўдзел у прыгранічным змаганні і Кіеўскай абарончай аперацыі. У апошняй дывізія трапіла ў атачэнне і зазнала вялікія страты. У жніўні 1941 года пры спробе выйсці з атачэння Прывалаў трапіў у нямецкі палон. Утрымліваўся ў некалькіх нямецкіх канцэнтрацыйных лагерах. У пачатку мая 1945 года Прывалаў быў вызвалены з лагера Вайсенбург амерыканскімі войскамі. Праз савецкую ваенную місію па рэпатрыяцыі ў Парыжы быў перанакіраваны ў Маскву. Па праверцы ў органах НКУС 15 снежня 1945 года быў арыштаваны і аддадзены пад суд. У 1950 годзе Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР прысуджаны да найвышэйшай меры пакарання. Прысуд быў выкананы 31 снежня 1951 года. Пасмяротна рэабілітаваны 18 сакавіка 1968.

Узнагароды Ордэн Чырвонага сцяга (20.02.1928)

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бранскай вобласці Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР