Царква Святой Кацярыны (, ) — шведскамоўны лютэранскі прыход у Санкт-Пецярбургу, Расія. Заснаваны ў 1632 годзе ў горадзе Нюэне, на месцы якога па захопе гэтых мясцін рускімі быў заснаваны Санкт-Пецярбург. Такім чынам, гэта найстарэйшы прыход горада на Няве.

Сучасны будынак царквы, будаўніцтва якога было завершана ў 1865 годзе, быў спраектаваны архітэктарам Карлам Андэрсанам. Колькасць прыхажанаў дасягала ў XIX стагоддзі 7 000 чалавек, сярод якіх былі сем’і Нобель і Лідваль, ювелір Карл Фабержэ. Тут шлюбаваўся Густаў Манергейм. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі царква і яе пастары падпалі пад пераслед. У 1934 годзе ў будынку царквы размясцілася спартыўная школа. У 2005 годзе царква была вернута шведскай грамадзе Санкт-Пецярбурга.

Спасылкі

Генеральное консульство Швеции в Санкт-Петербурге: Шведский приход в Санкт-Петербурге Е. Е. Князева, Г. Ф. Соколова «Лютеранские церкви и приходы России XVIII—XX вв.», Санкт-Петербург, «Литера», 2001, ISBN 5-89319-048-3

Катэгорыя:Лютэранскія храмы Катэгорыя:Славутасці Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Збудаванні ў неараманскім стылі Катэгорыя:Лютэранскія дэнамінацыі Катэгорыя:Расійска-шведскія адносіны Катэгорыя:Храмы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:1865 год у Санкт-Пецярбургу