Міхаіл Аляксандравіч Мінковіч (, в. Кіраёва, Аршанскі павет, Магілёўская губерня (зараз Дубровенскі раён) — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр культуры БССР.

Біяграфія У 1935 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З гэтага ж года працаваў выкладчыкам Мінскага ваеннага вучылішча. У 1936—1937 гадах служыў у Чырвонай Арміі.

З 1939 года займаў пасаду намесніка загадчыка аддзела студэнцкай моладзі, сакратар ЦК ЛКСМБ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1944 года — старшыня Камітэта па радыёвяшчанню пры СНК БССР, з 1946 года — старшыня Камітэта культасветустаноў СМ БССР, у 1953—1956 гадах — першы сакратар Бягомльскага РК КПБ. З кастрычніка 1956 года — намеснік, першы намеснік міністра, з красавіка 1964 года — міністр культуры БССР.

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі і іншымі ордэнамі, медалямі.

Літаратура

Мінковіч Міхаіл Аляксандравіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1997. — Кн. 1. — С. 514—515.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Міністры культуры БССР Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне