Максім Савосцікаў (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», першы трэнер — Аляксандр Іванавіч Струк. З 2015 года гуляў за дубль мінскага «Дынама».
У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну», дзе з’яўляўся на полі нерэгулярна. У лютым 2018 года падоўжыў пагадненне з «Белшынай», аднак працягваў толькі выхадзіць на замены, і ў ліпені 2018 года быў пераведзены ў другалігавыя «Ашмяны-БДУФК».
У красавіку 2019 года папоўніў склад мінскага НФК, дзе звычайна гуляў у стартавым складзе. Пакінуў каманду ў студзені 2020 года.
Сезон 2020 пачаў у складзе мар’інагорскай «Вікторыі», а ў ліпені 2020 года перабраўся ў «Смалявічы». Спачатку гуляў за дубль, а неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 12 верасня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць БАТЭ (2:5) і быў заменены ў другім тайме. Па заканчэнні сезона ў снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Дынама 20 0 2016 дубль Дынама 26 4 2017 (1) дубль Дынама 12 1 2017 (2) Д2 Белшына 9 1 2018 (1) Д2 Белшына 10 0 2018 (2) Д3 Ашмяны-БДУФК 14 1 2019 Д2 НФК 23 0 2020 (1) Д3 Вікторыя 5 3 2020 (2) Д1 Смалявічы 6 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы