Антоні Забела (памёр у 1776) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, падчашы ковенскі (1730—1744), маршалак ковенскі з 1744 года, лоўчы вялікі літоўскі (1761—1775), генерал-лейтэнант літоўскіх войскаўUrzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego, t. 2, Województwo trockie XIV—XVIII wiek, pod redakcją Andrzeja Rachuby, Warszawa 2009, s. 675.
Біяграфія Прадстаўнік літоўскага дваранскага роду Забелаў герба «Сякера». Сын пісара земскага ковенскага Міхала Забелы і Ганны з Белазораў. Браты — кашталян менскі Шыман і Юзаф Забела.
У 1733 годзе Антоні Забела быў выбраны паслом (дэпутатам) ад Ковенскага павета на элекцыйны сойм, дзе падтрымаў кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага на польскі каралеўскі прастолElektorowie królów Władysława IV., Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III. / zestawili w porządek abecadłowy Jerzy Dunin-Borkowski i Miecz. Dunin-Wąsowicz, Lwów 1910, s. 263. У 1750 годзе ён быў другі раз выбраны паслом на соймDiarjusze sejmowe z wieku XVIII.T.III. Diarjusze sejmów z lat 1750, 1752, 1754 i 1758, Warszawa 1937, s. 29.. У 1752 годзе — пасол ад Ковенскага павета на чарговы соймDiarjusze sejmowe z wieku XVIII.T.III. Diarjusze sejmów z lat 1750, 1752, 1754 i 1758, Warszawa 1937, s. 132.. У 1754 годзе — пасол ад Упіцкага павета на соймDiarjusze sejmowe z wieku XVIII.T.III. Diarjusze sejmów z lat 1750, 1752, 1754 i 1758, Warszawa 1937, s. 242..
У 1764 годзе Антоні Забела быў выбраны маршалкам Ковенскага павета ў Volumina Legum, t. VII, Petersburg 1860, s. 140.. У 1764 годзе ён двойчы выбіраўся паслом (дэпутатам) ад Ковенскага павета на канвакацыйны і элекцыйны соймы (падтрымаў кандыдатуру Станіслава Аўгуста Панятоўскага)Zestawienie według województw, nazwisk, posłów zasiadających na sejmie convocationis 1764 r., Archiwum Państwowe Poznań, Zespół Akta braci czeskich rkps 2105, k. 5.Volumina Legum, t. VII, Petersburg 1860, s. 102.Volumina Legum, t. VII, Petersburg 1860, s. 114.. Член вайсковай камісіі Вялікага Княства Літоўскага ў 1764 годзеVolumina Legum, t. VII, Petersburg 1860, s. 170..
У 1767 годзе Антоні Забела стаў членам Радамскай канфедэрацыіKorwin [Kossakowski] S., Trzeci Maj i Targowica, Kraków 1890, s. 227.. У тым жа 1767 годзе ён быў выбраны паслом ад Лідскага павета на сойм Рэпніна. Антоні Забела ўвайшоў у склад соймавай дэлегацыі, якая была прызначана пад ціскам з боку расійскага пасла князя Мікалая Рэпніна для вызначэння канстытуцыі Рэчы ПаспалітайAleksander Kraushar, Książę Repnin i Polska, Warszawa 1900 t. II, s. 319..
Узнагароды Кавалер ордэнаў Белага арла (1761), Святога Міхаіла і Святога Станіслава.
Сям’я У 1744/1748 годзе ён ажаніўся з Соф’яй з Шчытоў-Неміровічаў, дачкой кашталяна мсціслаўскага Юзафа Шчыта-Неміровіча (пам. 1745) і Петранелы Схаластыкі Валадковіч. Ад яе меў дзяцей: Ганна, жонка генерал-маёра (пам. 1785) Брыгіта, муж — ротмістр Фартунат Гурскі, сын кашталяна жамойцкага Міхала Яна Гурскага Марыя, жонка Адама Плятэра Юзаф (пам. 1794), гетман польны літоўскі (1793—1794), у шлюбе з (1766—1843), дачкой (1724—1804) і сястрой Валента Фаўсціна Сабалеўскага (1765—1831) Ежы, у шлюбе з Марыянай з Сабалеўскіх, дачкой кашталяна чэрскага Валентыя (1724—1800) і сястрой (1770—1846) Шыман (1750—1824), кашталян менскі, у шлюбе з Барбарай з Завішаў Міхал (1760—1815), генерал-лейтэнант літоўскіх войскаў невядомая дачка, жонка Тадэвуша Коцела.
Літаратура Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008
Антоні Катэгорыя:Генералы Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Лоўчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі земскія ковенскія Катэгорыя:Падчашыі ковенскія Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай