Кушынг () — горад у ЗША, у штаце Аклахома.

Эканоміка Горад пачаў актыўна развівацца ў 1912 годзе адначасова з нафтавым бумам.

Кушынг — гэта гіганцкі хаб па транспарціроўцы, перапрацоўцы і захоўванні нафты. Ён звязвае вытворцаў «чорнага золата» паўднёвага ўзбярэжжа ЗША са спажыўцамі ў паўночнай частцы краіны. Практычна ўся нафта і прадукты, якія вырабляюцца з яе і выкарыстоўваюцца ў ЗША, так ці інакш праходзяць праз інфраструктуру Кушынга. Тут размешчана найбуйнейшае ў ЗША нафтавае сховішча. Па стане на 2019 год змяшчальнасць сховішчаў склала больш чым 90 мільёнаў бараляў. Гістарычна нафта прыходзіла з узбярэжжа Мексіканскага заліва ў цэнтр ЗША, туды ж дастаўлялася сыравіна з радовішчаў Тэхаса і ішла далей — да цэнтраў нафтаперапрацоўкі. З ростам здабычы сланцавай нафты частка трубаправодаў была разгорнута ў бок ўзбярэжжа, але ў цэлым транспартная інфраструктура вакол Кушынга па-ранейшаму разлічана хутчэй на ўвоз, чым на вываз нафты.

Гэты цэнтр адыгрывае ключавую ролю ў цэнаўтварэнні нафты WTі. Ф’ючарсныя кантракты на гэтую сыравіну, якія заключаюць трэйдары, агаворваюць, што яна павінна быць дастаўлена менавіта ў Кушынг.

Катэгорыя:Гарады Аклахомы