thumb|Дом Марка Твэна (Нацыянальны гістарычны помнік ЗША)
Марк Твэн (), сапраўднае імя Сэмюэл Лэнгхарн Клеменс (; 30 лістапада 1835, вёска , штат Місуры — 21 красавіка 1910, , штат Канектыкут) — амерыканскі пісьменнік, журналіст і грамадскі дзеяч. Яго творчасць ахоплівае мноства жанраў — рэалізм, рамантызм, гумар, сатыра, філасофская фантастыка, публіцыстыка і інш.
Дэбютаваў апавяданнем «Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса» (1865). Уражанні ад падарожжа ў Еўропу і Палесціну ў кнізе нарысаў «Прасцякі за мяжой» (1869). Аўтар аўтабіяграфічных нарысаў «Загартаваныя» (1872), сатырычнага рамана «Пазалочанае стагоддзе» (1873, з Ч. Д. Уорнерам), гумарыстынага зборніка «Старыя і новыя апавяданні» (1875). Найбольшую вядомасць атрымалі два цыклы твораў Марка Твэна: своеасаблівы эпас ракі Місісіпі (зборнікі нарысаў «Даўнія часы на Місісіпі», 1875, «Жыццё на Місісіпі», 1883; аповесці «Прыгоды Тома Соера», 1876, «Прыгоды Гекльберы Фіна», 1884) і проза на «сярэдневяковыя» тэмы (алегарычная аповесць «Прынц і жабрак», 1882; раман-антыўтопія «Янкі з Канектыкута пры двары караля Артура», 1889; раман «Асабістыя ўспаміны пра Жанну д'Арк яе пажа і сакратара Луі дэ Конта», 1896, і інш.). Уражанні ад кругасветнага падарожжа ў кнізе «Па экватары» (1897). Аўтар аповесцей «Прасцяк Вільсан», «Том Соер за мяжой» (абедзве 1894), «Том Соер — сышчык» (1897), «Чалавек, які спакусіў Гедліберг» (1899), серыі памфлетаў і інш.
У творах выкрываў сацыяльна-грамадскія заганы, расізм і каланіяльную палітыку, ілжывасць афіцыйнай маралі, параўноўваў амерыканскую мінуўшчыну з сучаснасцю, Старому свету супрацьпастаўляў Новы як увасабленне амерыканскай цывілізацыі; яны насычаны фальклорнымі і міфалагічнымі матывамі і вобразамі, прыгодніцкімі сюжэтамі, адметныя багатай палітрай камічнага (сатыра, гратэск, пародыя, гумар), фабульным дынамізмамБелЭн, т.15. — Мн., 2002. С. 469.. Яго творы неаднаразова экранізаваны.
Біяграфія
Дзяцінства і юнацтва
Сэмюэл Клеменс нарадзіўся 30 лістапада 1835 года ў маленькім мястэчку Фларыда (штат Місуры, ЗША); пазней ён жартаваў, што, нарадзіўшыся, павялічыў яго насельніцтва на адзін працэнт. Ён быў трэцім з чатырох дзяцей Джона і Джэйн Клеменс, якія выжылі. Калі Сэм яшчэ быў дзіцем, сям'я ў пошуках лепшага жыцця пераехала ў горад Ганібал (там жа, у Місуры). Менавіта гэты горад і яго жыхары пазней былі апісаны Маркам Твэнам у яго знакамітых творах, асабліва ў «Прыгодах Тома Соера» (1876).
Бацька Клеменса памёр у 1847 годзе ад пнеўманіі, пакінуўшы шмат даўгоў. Старэйшы сын, Араён, хутка пачаў выдаваць газету, і Сэм пачаў уносіць туды свой пасільны ўклад як наборшчыкСтарцев А. И. Предисловие к изданию «Соединённые линчующие штаты», изд-во «Художественная литература», Москва, 1969. і, часам, як аўтар артыкулаў. Некаторыя з самых жывых і самых спрэчных артыкулаў газеты выходзілі якраз з-пад пяра малодшага браткі — звычайна, калі Араён быў у ад'ездзе. Сам Сэм таксама часам падарожнічаў у Сент-Луіс і Нью-Ёрк.
Да пачатку літаратурнай кар'еры
Але кліч ракі Місісіпі, у канчатковым рахунку, прыцягнуў Клеменса да працы лоцмана на параходзе. Прафесія, якой, паводле прызнання самога Клеменса, ён займаўся б усё жыццё, калі б грамадзянская вайна не паклала канец прыватнаму параходству ў 1861 годзе. Так Клеменс быў вымушаны шукаць іншую працу.
Твэн уступіў у масонства ў ложы «Палярная Зорка» № 79 у Сент-Луісе 22 мая 1861 годаМорамарко М. Масонство в прошлом и настоящем БИОГРАФИИ МАСОНОВ — Электронная Библиотека истории масонства. Падчас аднаго з падарожжаў ён даслаў з Палестыны ў адрас сваёй ложы «малаточак», да якога было прыкладзена вытрыманы ў гумарыстычным духу ліст. Твэн апавяшчаў сваіх братоў аб тым, што
«Дзяржальня малаточка выразаная братам Клеменсом з ствала ліванскага кедра, своечасова пасаджанага братам Гафрэдам Бульёнскім каля сцен Іерусаліма».
Пасля нядоўгага знаёмства з народным апалчэннем (гэты вопыт ён маляўніча апісаў у 1885 годзе), Клеменс у ліпені 1861 года з'ехаў ад вайны на захад. Тады яго брату Араёну прапанавалі пасаду сакратара губернатара Тэрыторыі Невада. Сэм і Араён два тыдні ехалі па прэрыі ў дыліжансе да шахцёрскага горада Вірджынія, дзе ў Невадзе здабывалі срэбра.
На Захадзе
Вопыт знаходжання на Захадзе ЗША сфарміраваў Твэна як пісьменніка і лёг у аснову яго другой кнігі. У Невадзе, спадзеючыся разбагацець, Сэм Клеменс стаў шахцёрам і пачаў здабываць срэбра. Яму прыходзілася падоўгу жыць у лагеры разам з іншымі старацелямі — гэты лад жыцця ён пазней апісаў у літаратуры. Але Клеменс не змог стаць удачлівым старацеляў, яму давялося пакінуць здабычу срэбра і ўладкавацца працаваць у газету «Territorial Enterprise» там жа, у Вірджыніі. У гэтай газеце ён упершыню выкарыстаў псеўданім «Марк Твэн». А ў 1864 годзе ён перабраўся ў Сан-Францыска, штат Каліфорнія, дзе пачаў пісаць для некалькіх газет адначасова. У 1865 года да Твэна прыйшоў першы літаратурны поспех, яго гумарыстычны аповед «Знакамітая жаба з Калавераса, якая скача» быў перадрукаваны па ўсёй краіне і названы «лепшым творам гумарыстычнай літаратуры, створаным у Амерыцы да гэтага моманту».
Увесну 1866 года Твэн быў камандзіраваны газетай «Sacramento Union» на Гаваі. Па ходу падарожжа ён павінен быў пісаць лісты пра свае прыгоды. Па вяртанні ў Сан-Францыска гэтыя лісты чакаў аглушальны поспех. Палкоўнік Джон Мак Комб, выдавец газеты «Alta California», прапанаваў Твэну паехаць у турнэ па штаце, чытаючы займальныя лекцыі. Лекцыі адразу ж сталі шалёна папулярнымі, і Твэн абвандраваў увесь штат, забаўляючы публіку і збіраючы па долару з кожнага слухача.
Першая кніга
Першага поспеху як пісьменнік Твэн дамогся ў іншым падарожжы. У 1867 годзе ён упрасіў палкоўніка Мака Комба спансіраваць яго паездку ў Еўропу і на Блізкі Усход. У чэрвені, у якасці карэспандэнта «Alta California» і «New-York Tribune», Твэн адправіўся ў Еўропу на параходзе «Квакер-Сіці». У жніўні ён наведаў таксама і Адэсу, Ялту і Севастопаль (у «Адэскім весніку» ад 24 жніўня 1867 года змешчаны «Адрас» амерыканскіх турыстаў, напісаны ТвэнамКраткая летопись жизни и творчества Марка Твена). У складзе дэлегацыі карабля Марк Твэн наведаў у Лівадыі рэзідэнцыю Рускага імператара.
Лісты, напісаныя Твэнам падчас падарожжа па Еўропе і Азіі, адпраўляліся ім у рэдакцыю і друкаваліся ў газеце, а пазней ляглі ў аснову кнігі «Прасцякі за мяжой» Кніга выйшла ў 1869 годзе, распаўсюджвалася па падпісцы і мела велізарны поспех. Да самага канца яго жыцця многія ведалі Твэна менавіта як аўтара «Прасцякоў за мяжой». За сваю пісьменніцкую кар'еру Твэну давялося падарожнічаць па Еўропе, Азіі, Афрыцы і нават Аўстраліі.
У 1870 годзе, на піку поспеху ад «Прасцякоў за мяжой», Твэн ажаніўся з Алівіяй Лэнгдан і пераехаў у горад Бафала (штат Нью-Ёрк). Адтуль ён перабраўся ў горад Хартфард (Канектыкут). У гэты перыяд ён часта чытаў лекцыі ў ЗША і Англіі. Затым ён пачаў пісаць вострую сатыру, рэзка крытыкуючы амерыканскае грамадства і палітыкаў, гэта асабліва прыкметна ў зборніку «Жыццё на Місісіпі», напісаным у 1883 годзе.
Творчая кар'ера
Адной з рэчаў, якія натхнялі Марка Твэна, быў стыль нататак Джона Роса БроунJ. Ross Browne Collection Online Archive of California, accessdate 5 January 2013..
Самым вялікім укладам Твэна ў амерыканскую і сусветную літаратуру лічыцца раман «Прыгоды Гекльберы Фіна». Таксама вельмі папулярныя «Прыгоды Тома Соера», «Прынц і жабрак», «Янкі з Канектыкута пры двары караля Артура» і зборнік аўтабіяграфічных апавяданняў «Жыццё на Місісіпі». Марк Твэн пачынаў сваю кар'еру з непатрабавальных гумарыстычных куплетаў, а сканчаў поўнымі тонкай іроніі нарысамі чалавечых нораваў, востра-сатырычнымі памфлетамі на сацыяльна-палітычную тэматыку і філасофска-глыбокімі і, пры гэтым, вельмі песімістычным разважаннямі пра лёс цывілізацыі.
Многія публічныя выступы і лекцыі былі страчаны ці не былі запісаныя, асобныя творы і лісты былі забароненыя да друку самім аўтарам пры яго жыцці і на дзесяцігоддзі пасля смерці.
Твэн быў выдатным прамоўцам. Атрымаўшы прызнанне і вядомасць, Марк Твэн шмат часу надаваў пошуку маладых літаратурных талентаў і дапамагаў ім прабіцца, выкарыстоўваючы свой уплыў і набытую ім выдавецкую кампанію.
Твэн захапляўся навукай і навуковымі праблемамі. Ён быў вельмі дружны з Ніколам Тэслам, яны шмат часу праводзілі разам у лабараторыі Тэслы. У свой твор «Янкі з Канектыкута пры двары караля Артура» Твэн увёў падарожжа ў часе, у выніку якога шматлікія сучасныя тэхналогіі апынуліся прадстаўленыя ў Англіі часоў Караля Артура. Тэхнічныя падрабязнасці, прыводныя ў рамане, сведчаць аб добрым знаёмстве Твэна з дасягненнямі сучаснай яму навукі.
Двума іншымі найбольш вядомымі захапленнямі Марка Твэна былі гульня на більярдзе і курэнне трубкі. Наведвальнікі дома Твэна часам гаварылі, што ў кабінеце пісьменніка стаяў такі густы тытунёвы дым, што самога гаспадара амаль нельга было разглядзець.
Твэн быў бачнай постаццю Амерыканскай антыімперскай лігі, якая пратэставала супраць амерыканскай анексіі Філіпін. У адказ на гэтыя падзеі, у якіх загінула каля 600 чалавек, Твэн напісаў памфлет «Інцыдэнт на Філіпінах», але твор быў апублікаваны толькі ў 1924 годзе, праз 14 гадоў пасля яго смерці.
Час ад часу некаторыя творы Твэна забараняліся амерыканскай цэнзурай па розных прычынах. У асноўным гэта тлумачылася актыўнай грамадзянскай і сацыяльнай пазіцыяй пісьменніка. Некаторыя творы, якія маглі б абразіць рэлігійныя пачуцці людзей, Твэн не друкаваў па просьбах сваёй сям'і. Так, напрыклад, «Таямнічы незнаёмец» застаўся неапублікаваным да 1916 года. А самай супярэчлівай працай Твэна, мабыць, была гумарыстычная лекцыя ў парыжскім клубе, апублікаваная пад назвай «Роздум аб навуцы ананізму». Цэнтральная ідэя лекцыі была такой: «Калі ўжо трэба рызыкнуць жыццём на сексуальным фронце, то не мастурбуюць занадта шмат». Эсэ было апублікавана толькі ў 1943 годзе абмежаваным накладам у 50 асобнікаў. Яшчэ некалькі антырэлігійных твораў заставаліся ненадрукаванымі да 1940-х гадоў.
Сам жа Марк Твэн ставіўся да цэнзуры c іроніяй. Калі ў 1885 годзе публічная бібліятэка ў Масачусетсы вырашыла выключыць з фонду «Прыгоды Гекльберы Фіна», Твэн напісаў свайму выдаўцу:
Яны выключылі Гека з бібліятэкі як «смецце, прыдатнае толькі для трушчоб», з-за гэтага мы несумненна прададзім яшчэ 25 тысяч асобнікаў.
У 2000-я гады ў ЗША зноў былі зробленыя спробы забараніць раман «Прыгоды Гекльберы Фіна» з-за натуралістычных апісанняў і слоўных выразаў, абразлівых для неграў. Хоць Твэн быў праціўнікам расізму і імперыялізму і ў сваім непрыманні расізму зайшоў значна далей сваіх сучаснікаў, многія словы, былыя ва ўсеагульным ўжыванні ў часы Марка Твэна і скарыстаныя ім у рамане, зараз сапраўды гучаць як расавыя абразыРадио Свобода: Марк Твен и политкорректность, 18.09.2001. У лютым 2011 года ў ЗША выйшла першае выданне кніг Марка Твена «Прыгоды Гекльберы Фіна» і «Прыгоды Тома Соера», у якім падобныя словы і выразы заменены на паліткарэктныя A word about the NewSouth edition of Mark Twain's Tom Sawyer and Huckleberry Finn (напрыклад, слова «nigger» (негр) заменена па тэксце на «slave» (раб))New version of 'Huck Finn' eliminates the 'N' -word .
Апошнія гады
Поспехі Марка Твэна плаўна пачалі згасаць. Да сваёй смерці ў 1910 годзе ён перажыў страту трох з чатырох дзяцей, памерла і любімая жонка Алівія. У свае познія гады Твэн знаходзіўся ў глыбокай дэпрэсіі, але ўсё яшчэ мог жартаваць. У адказ на памылковы некралог у «New York Journal» ён вымавіў сваю знакамітую фразу: «Чуткі пра маю смерць некалькі перабольшаныя». Матэрыяльнае становішча Твэна таксама пахіснулася: яго выдавецкая кампанія згалела; ён уклаў шмат грошай у новую мадэль друкаванага станка, які так ніколі і не быў запушчаны ў вытворчасць; плагіятары скралі правы на некалькі яго кніг.