Акупа́цыя Канстанцінопаля () — акупацыя сталіцы Асманскай імперыі англійскімі, французскімі і італьянскімі войскамі, якая праходзіла ў адпаведнасці з Мудраскім перамір’ем, якое паклала канец удзелу асманаў у Першай сусветнай вайне. Першыя французскія войскі ўвайшлі ў горад 12 лістапада 1918 года, на наступны дзень рушылі брытанскія войскі. Італьянскія войскі высадзіліся ў Галаце 7 лютага 1919 года«Missioni all'estero:1918 — 1923. In Turchia: da Costantinopoli all'Anatolia». Arma dei Carabinieri..
Войскі саюзнікаў акупіравалі зоны на базе падзелу Канстанцінопаля (цяпер Стамбул) і стварылі адмысловую ваенную адміністрацыю на пачатку снежня 1918 года. Акупацыя мела два этапы: пачатковая фаза ў адпаведнасці з перамір’ем змянілася ў 1920 годзе больш фармальным размяшчэннем у адпаведнасці з Сеўрскім дагаворам. У канчатковым выніку Лазанскі дагавор, падпісаны 24 ліпеня 1923 года, прывёў да завяршэння акупацыі. Апошнія войскі саюзнікаў выйшлі з горада 4 кастрычніка 1923 года, а першыя войскі ўрада Анкары, якім камандаваў Шукру Наілі-паша, цырыманіяльна ўвайшлі ў горад 6 кастрычніка 1923 года, гэтая дата цяпер адзначаецца як Дзень вызвалення Стамбула«6 Ekim İstanbul'un Kurtuluşu». Sözcü..
У 1918 годзе горад быў захоплены ўпершыню аж з 1453 года, калі Асманская імперыя аблажыла і скарыла сталіцу Візантыйскай імперыі. Нароўні з акупацыяй Смірны гэтая падзея выклікала стварэнне турэцкага нацыянальнага руху, які прывёў да пачатку вайны за незалежнасць Турцыі.
Спасылкі
Фотаздымкі часоў акупацыі. Levantine Heritage.
Катэгорыя:Стамбул Катэгорыя:Вайна за незалежнасць Турцыі