«25» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Андрэя Куцілы, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2016 годзе. Фільм дэманстраваўся ў межах анлайн-кінафестывалю BelarusDocs.
Сюжэт 27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, якая праз год набыла статус канстытуцыйнага закона. Прайшла чвэрць стагоддзя, і ў суверэннай краіне вырасла новае пакаленне. Ім па 25, і яны нарадзіліся ўжо ў незалежнай Беларусі. Пра што яны мараць? Ці маюць амбіцыі? А можа ім хапае чаркі ды скваркі? Штодзённасць герояў фільма — гэта пульс жыцця маладой Беларусі.
У фільме здымаліся
Здымачная група аўтар сцэнарыя, рэжысёр і аператар — Андрэй Куціла гукарэжысёр — Яраслаў Шпак мантажыст — Андрэй Кісель каларыст — Варфаламей Курага асістэнт рэжысёра — Вікторыя Шаблоўская цітры — Дзіма Ску
Крытыка Журналістка газеты «Звязда» Ірэна Кацяловіч адзначыла, што фільм складае даволі песімістычны вобраз сучаснай моладзі — адзін з’язджае, другі падзарабляе за мяжой, яшчэ адзін жыве адасобленым вясковым жыццём — падборка вельмі маніпулятыўная:
Фестывалі Удзельнік Мінскага міжнароднага кінафестываля «Лістапад» (2016).
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Андрэя Куцілы