Наджафкулі Рафіеў (, Ардубад, Эрыванская губерня, Расійская імперыя — , Баку) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Скончыў 9 класаў, працаваў шафёрам. У Чырвонай Арміі з 1935 года. З 1941 года на Паўднева-Заходнім і 1-м Беларускім франтах. Камандзір танкавага ўзвода малодшы лейтэнант Н. Рафіеў асабліва вызначыўся ў Беларускай аперацыі 1944 года: танкісты завалодалі пераправай праз раку Птіч, перарэзаў шляхі адыходу праціўніка ў напрамку Бабруйск — Глуск. 27 чэрвеня 1944 года танкавы ўзвод варваўся ў населены пункт Леніна Магілёўскай вобласці.

Пасля вайны скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу самаходнай артылерыі (1951). З 1956 года маёр запаса Н. Рафіеў жыў і працаваў у Баку.

Памяць Рашэннем Мінгарвыканкама № 208 ад 24 чэрвеня 1976 года імем Н. Рафіева названа вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. На доме № 1 па вул. Рафіева ўстаноўлена мемарыальная дошка.

Літаратура Рафиев Наджаф-Кули // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 512. Улица Рафиева // Виногоров Н. А. Улицы Московского района г. Минска. — Мн., 1999. — С. 49.

Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Азербайджане Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Глуска