Дзмітрый Георгіевіч Фролікаў (, с. Краснае, Разанская губерня, Расійская імперыя — ) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Удзельнік савецка-фінляндскай вайны. У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. Камандзір танкавага ўзвода. Вызначыўся ў Беларускай аперацыі 26 чэрвеня 1944 года. Узвод захапіў скрыжаванне дарог Масква — Мінск і Орша — Смаляны, разбіў аўтакалону з 150 машын, падбіў 2 варожых танка. 3 ліпеня 1944 года яго ўзвод адзін з першых увайшоў у Мінск.

Памяць У 1964 годзе вуліца Партызанскага раёна атрымала імя Дз. Фролікава, на адным з дамоў вуліцы ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура Фроликов Дмитрий Георгиевич // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 638. Фроликов Дмитрий Георгиевич // Герои Советского Союза: Краткий биограф. слов.: В 2 т. — Т. 2. — Мн., 1988. — С. 420. Чернушевч А. Улицы имени… // Минский курьер. — 2004. — 2 июля. — С. 27.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Разанскай вобласці Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны