Аляксандр Ануфрыевіч Кавалеўскі (; 1840—1901) — рускі біёлаг і эмбрыёлаг. Брат палеантолага-эвалюцыяніста Уладзіміра Кавалеўскага.
Біяграфія Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце. Атрымаў ступень магістра за дысертацыю «Гісторыя развіцця ланцэтніка — Amphioxus lanceolatus», ступень доктара за дысертацыю «Пра развіццё Phoronis». Быў паслядоўна прафесарам заалогіі ў Казанскім, Кіеўскім і Наварасійскам універсітэтах. У 1870—1873 гадах здзейсніў паездку з навуковымі мэтамі на Чырвонае мора і ў Алжыр. У 1890 годзе абраны ардынарным акадэмікам Імператарскай Акадэміі Навук. З 1892 па 1901 год — дырэктар Севастопальскай біястанцыі.
Літаратура Ковалевский А. О. Избранные работы. — М.: Изд-во АН СССР, 1951.
Спасылкі
Катэгорыя:Эвалюцыяністы Катэгорыя:Заолагі Расіі Катэгорыя:Біёлагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках (Санкт-Пецярбург) Катэгорыя:Эмбрыёлагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Латвіі