Янка Жук ( — ) — каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.
Біяграфія
Паходзіў з беларускай каталіцкай сям’і. У 1913 годзе паступіў у Магілеўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу. У гады вучобы ўключыўся ў беларускі незалежніцкі і нацыянальна-рэлігійны рух. Пасвячоны ў святары ў 1920 годзе.
Першыя гады душпастырскай дзейнасці правёў у парафіі Лужыца Магілеўскай архідыяцэзіі. У 1921—1924 гадах выконваў абавязкі пробашча ў вёсцы Новы Пагост на Браслаўшчыне, дзе звяртаўся да вернікаў з беларускімі казаннямі. У 1930-я гады — пробашч у мясцовасці Мейшагола і адміністратар у мястэчку Шаркоўшчына.
Пасля Другой сусветнай вайны выконваў святарскія абавязкі ў мясцовасці Рэшчынка Падляскай дыяцэзіі.
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва