Пячора Эўрыпіда () — пячора каля мястэчка Пэрыстэрыа на поўдні вострава Саламін, Грэцыя. Пячора Эўрыпіда — гэта вузкая пячора глыбінёй каля 47 метраў з дзесяццю невялікімі пакоямі, размешчаная на схіле пагорку з выглядам на Сараніцкі заліў. Гэта месца праславілася са старажытных часоў, як месца, дзе драматург Эўрыпід напісаў трагедыю, адсюль паходзіць і назва.

Старажытныя аўтары Філохар і Сатыр апісвалі Эўрыпіда як мізантропа, які пазбягаў грамадства, хаваючыся ў пячоры. Рымскі аўтар другога стагоддзя Аўл Гелій сцвярджаў, што наведаў «злавесную і змрочную пячору» падчас свайго візіту ў Афіны (Атычныя ночы XV.20).

Археалогія У 1990-х гадах раскопкі праводзіліся пад кіраўніцтвам Яноса Г. Ласоса, дацэнта дагістарычнай археалогіі Універсітэту Яніна (Эпір), у супрацоўніцтве з Дэпартаэентам Палеаантрапологіі Міністэрства культуры Грэцыі.

Знаходкі датуюцца познім неалітам і далей. Да іх адносяцца каменныя прылады і наканечнікі стрэлаў; мікенскія пахаванні; атычная кераміка з чорнай глазуры 5-га стагоддзя да н.э.; манеты рымскага перыяду і зарочныя статуэткі; а таксама ювелірныя вырабы францкага перыяду. Гэтыя прадметы паказваюць, што пячора працяглы час выкарыстоўвалася ў якасці месца для прытулку і пакланення.

Самым прыкметным адкрыццём стаў фрагментарны скіфас ў чорнай глазуры, датаваны канцом 5-га стагоддзя да нашай эры, з літарамі ΕΥΡΙΠΠ, відавочна якія з'яўляюцца часткай імя Эўрыпіда. Ласоса патлумачыў чару як зарочнае паднашэнне Эўрыпіду, пацверджанне адданасці, якую яго паэзія натхняла ў пазнейшыя перыяды. Ласоса таксама выявіў рэшткі простага капішча Дыяніса прыкладна ў 70 метрах на паўднёвы захад ад пячоры па набярэжнай вуліцы Эўрыпіда. На падставе мармуровага фаласа і іншых знаходках, ён інтэрпрэтаваў яго як святыню Дыяніса, апекуна грэчаскага тэатра.

Інфармацыя для турыстаў Пячора знаходзіцца паміж мястэчкамі Пэрыстэрыя і Калянес. Дабрацца да пячоры можна ад набярэжнай па вуліцы Эўрыпіда, пасля па грунтавай дарозе трэба ісці каля 350 метраў да ўваходу ў пячору. Уваход у пячору сёння зачынены стальнымі дзвярыма.

Спасылкі

The Cave of Euripides on Salamis, 1996 expedition report, Yannos Lolos Ακάμας: Σπήλαιο Ευριπίδη, G. Lolas (in Greek). Important Archaeological Sites, Aristotles' Lyceum And Cave Of Euripides, Found in Greece Archaeologists Say, Embassy of Greece, Washington, DC, 14 January 1997 Clay pot points to Cave of Euripides, New York Times, January 13, 1997

Катэгорыя:Пячоры Грэцыі Катэгорыя:Геаграфія грэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Пячоры ў вапняках Катэгорыя:Тэатр Старажытнай Грэцыі