Усвяцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэнне) на поўдні Пскоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Усвяты.

Гісторыя Раён утвораны ў 1927 годзе ў складзе Ленінградскай вобласці, уключыўшы ў сябе частку тэрыторыі Веліжскага і Невельскага паветаў Пскоўскай губерні. У 1929 годзе ўключаны ў склад Заходняй вобласці з цэнтрам у Смаленску. 27 верасня 1937 года ўключаны ў склад Смаленскай вобласці, а 22 жніўня 1944 года ў склад Велікалуцкай вобласці. 2 кастрычніка 1957 года ў сувязі з ліквідацыяй Велікалуцкай вобласці перададзены ў склад Пскоўскай вобласці. 3 кастрычніка 1959 года раён скасаваны, тэрыторыя перададзена Невельскаму раёну. Зноў утвораны 30 снежня 1966 года.

Славутасці Замкавая гара ва Усвятах, з помнікам архітэктуры XIX стагоддзя — загараднай сядзібай В. П. Радзянка (Белы Дом), у якой размешчаны гісторыка-краязнаўчы музей. Неалітычнае паселішча Усвяты IV, названае археолагамі «Паўночнай Венецыяй».

Вядомыя асобы Ганна Іванаўна Бабарыкіна (1922—2005) — педагог, Заслужаны настаўнік БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990).

Катэгорыя:Раёны Пскоўскай вобласці