Смаленская абласная філармонія () — філармонія ў горадзе Смаленск. Асноўная дзейнасць філармоніі звязана з арганізацыяй і правядзеннем канцэртаў, Усерасійскага і міжнародных фестываляў, конкурсаў, шмат з якіх сталі традыцыйнымі. Штогадовы Усерасійскі музычны фестываль імя М. І. Глінкі, прысвечаны Дню нараджэння кампазітара, праводзіцца з 1957 года.

Гісторыя Заснавана ў 1939 годзе пастановай Смаленскага аблвыканкама № 1087 ад 16 мая.

З красавіка 1988 года філармонія размяшчаецца ў будынку былога Дваранскага сходу, пабудаваным ў 1825 годзе па праекце архітэктараў М. Н. Слепнева і А. І. МельнікаваБудынак Філармоніі на сайце «Культурная спадчына зямлі Смаленскай». Артыкул 1..

Творчыя калектывы Смаленскі рускі народны аркестр імя В. П. Дуброўскага Камерны аркестр Смаленскай філармоніі Ансамбль народнай песні «Славяне» Смаленскі ансамбль песні і танца «Віцязь» Ансамбль песні «Руская душа» Фальклорны ансамбль салістаў «Таусень»

Спасылкі Сайт філармоніі

Катэгорыя:Філармоніі Расіі Катэгорыя:Культура Смаленска Катэгорыя:1939 год у Смаленску