Касцё́л Найсвяце́йшага Сэ́рца Ісу́са — колішні каталіцкі храм у Лыскаве пачатку XX стагоддзя.

Гісторыя У 1866 годзе ў сувязі са здушэннем Студзеньскага паўстання каталіцкі касцёл у Лыскаве быў перададзены праваслаўным. Такім чынам, у мястэчку не засталося ніводнага каталіцкага храма, у той час як дзейнічалі два праваслаўныя.

У пачатку XX стагоддзя, карыстаючыся палегкамі пасля рэвалюцыі 1905 года, Стэфанія Дзяконская (у дзявоцтве Талочка) з Магілёўцаў скарыстала гэты аргумент, каб распачаць будаўніцтва новага касцёла ці капліцы. На час будаўніцтва набажэнствы аднавіліся пад часовым навесам. У 1913 завяршылася будаўніцтва мураванага касцёла ў неараманскім стылі пад тытулам Найсвяцейшага Сэрца. Аднак ён быў зруйнаваны ў Першую сусветную вайну.

Пасля вайны набажэнствы не аднавіліся з прычыны аварыйнага стану даху. У 1921 годзе, за польскім часам, каталікам быў вернуты касцёл Найсвяцейшай Тройцы.

На могілках каля касцёла Сэрца Хрыстовага пахаваныя Казімір Дзяконскі (?-1913) і ягоная жонка Стэфанія з Талочкаў (?-1924)Род Дзяконскіх — галіна Яна Валынца «Герольд Litherland» № 18. 2011..

У 1950-я будынак быў разабраны, з яго цэглы пабудаваная школа.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лыскава (Пружанскі раён) Лыскава Катэгорыя:Колішнія касцёлы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Касцёлы Пружанскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неараманскім стылі Катэгорыя:З’явіліся ў 1913 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1950-я гады Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай Катэгорыя:1913 год у Беларусі