Касцёл Перамянення Гасподняга — колішні касцёл у аграгарадку Лунін Лунінецкага раёнаКасцёл | Лунін.
Гісторыя
У сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў Папай у 1773 годзе ў Луніне ў другой палове XVIII стагоддзя з’яўляюцца піяры. У Луніне піяры пабудавалі мураваны касцёл, які быў аднанававы, з дзвюма вежамі, разгорнутымі да плоскасці галоўнага фасада. Касцёл меў тую ж архітэктоніку, што і касцёл Міхаіла Арханёла ў вёсцы Лужкі (Шаркаўшчынскі раён).
У 1794 годзе быў будаўніцтва новы касцёла па фундацыі Францыска Друцкага-Любецкага, які стаў філіялам Гарадзішчанскай бенедыктынскай парафіі. Лёс першага касцёла невядомы.
Пасля падаўлення паўстання 1863 года касцёл быў закрыты, а вернікі былі далучаны да пінскай парафіі.
Пасля доўгай адбудовы, у гады міжваеннай Польшчы, касцёл быў асвячоны 6 жніўня 1935 года. Але ўжо праз чатыры гады, пасля пачатку Другой сусветнай вайны, храм быў разрабаваны і закрыты наступаючымі чырвонаармейцамі.
Пасля вайны будынак касцёла выкарыстоўваўся як клуб, спортзала, пазней у якасці зернясховішча. У пачатку 1960-х гадоў сцены да скляпенняў падмуркаў былі разабраны, а самі падмуркі засыпаны пяском і будаўнічым смеццем і зараз на гэтым месцы горка.
Спасылкі Касцёл Перамяненьня Пана
Катэгорыя:Лунін Катэгорыя:Касцёлы Лунінецкага раёна Катэгорыя:Колішнія касцёлы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:1794 год у Беларусі Катэгорыя:Піяры