Пантыфікальная камісія Ecclesia Dei — камісія Каталіцкага Касцёлу, створаная аднайменным motu proprio Яна Паўла II 2 ліпеня 1988.

Камісія апякуецца прыхільнікамі традыцыйнай лацінскай імшы ў Каталіцкім Касцёле, а таксама займаецца дыялогам з тымі традыцыяналістамі, якія не маюць поўнай камуніі з Рымам.

Прэзідэнты

Пауль Маер (1988—1991) Антонія Іначэнці (1991—1995) Анджэла Фелічы (1995—2000) Дарыя Кастрыльён Ояс (2000—2009) Вільям Левада (з 2009)

Спасылкі Папская камісія Ecclesia Dei на gcatholic.com.