Віталь Валянцінавіч Тарас (, — , ) — беларускі журналіст, публіцыст. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Валянціна Тараса. Пачаў друкавацца з 1973 года ў газеце «Знамя юности»Віталь Тарас: Я прадаўся адзін раз // «Наша Ніва», 18 студзеня 2011.. Скончыў журфак БДУ (1983).

Працаваў на Беларускім тэлебачанні, у газетах «Літаратура і Мастацтва», «Культура», расійскай «Общей газете», на радыё «Свабода», «Нашай Ніве». У шэрагах БАЖ з моманту заснавання.

З 2009 года — член Беларускага ПЭН-цэнтра.

Творы «Звыклае зло» — кніга публіцыстыкі «Хроніка бягучых падзей» — кніга публіцыстыкі

Узнагароды Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра за 1996 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі