Оскар Паціёрэк (; , Бад-Блайберг, Карынтыя — , Клагенфурт) — аўстра-венгерскі военачальнік, фельдцэйхмайстар (30 кастрычніка 1908 года). У 1911—1914 гадах — аўстра-венгерскі намеснік Босніі і Герцагавіны, удзельнік Першай сусветнай вайны.
Біяграфія Оскар Паціёрэк скончыў Тэхнічную ваенную акадэмію ў 1867 годзе і Акадэмію Генеральнага штаба Аўстра-Венгрыі. C 1879 года служыў у Генштабе, у 1886 годзе стаў працаваць у аператыўным бюро, у 1892 годзе стаў яго шэфам; з 1902 года намеснік начальніка Генштаба.
З 1898 года камандаваў 64-й пяхотнай брыгадай. З 1907 года камандзір III армейскага корпуса (Грац). З 1910 года інспектар арміі, з 1911 года старшыня зямельнага ўрада Босніі і Герцагавіны і інспектар арміі са штабам у Сараева, намеснік Босніі і Герцагавіны.
28 чэрвеня 1914 года Паціёрэк быў пасажырам у машыне, якая везла эрцгерцага Франца Фердынанда, і прысутнічаў пры забойстве эрцгерцага, прычым пасля забойца Гаўрыла Прынцып сцвярджаў, што куля, якой была забітая жонка эрцгерцага Сафія, прызначалася менавіта Паціёрэку. Пасля забойства, як намеснік Босніі і Герцагавіны, санкцыянаваў сербскія пагромы ў Сараеве.
З пачаткам вайны Паціёрэк быў прызначаны галоўнакамандуючым узброенымі сіламі на Балканах і камандуючым 6-й аўстра-венгерскай арміяй. Паціёрэк паказаў сябе некампетэнтным палкаводцам і, нягледзячы на тое, што ў яго распараджэнні была армія мацней сербскай, не здолеў у кароткі тэрмін разграміць сербскую армію. Асабліва цяжкімі былі для аўстрыйцаў паразы ў бітвах у гары Цэр і Калубары. 27 снежня 1914 года Оскар Паціёрэк быў звольнены ў адстаўку, на яго месца прызначаны эрцгерцаг Яўген Аўстрыйскі. Пасля вайны Паціёрэк з’ехаў у Аўстрыю, дзе і пражыў астатнія гады жыцця.
Літаратура Anton Kreuzer, Kärntner Biographische Skizzen, Klagenfurt, Kärntner Druck und Verlagsgesellschaft, 1995. ISBN 3-85391-128-5. H. P. Willmott, La prima guerra mondiale, Mondadori, 2006. Rudolf Jeřábek: Potiorek. General im Schatten von Sarajevo. Styria, Graz/ Köln 1991 г., ISBN 3-222-12067-6.
Катэгорыя:Генералы Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя)