Чурлёны (, , ) — былы маёнтак, у савецкі час — хутар на тэрыторыі сучаснага Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Былы цэнтр Чурлёнскага сельсавета.
Гісторыя Назва Чурлёны паходзіць, імаверна, ад літоўскага слова са значэннем «цурчанне ручая (крыніцы)», бо сядзіба ў XV ст. размяшчалася ва ўрочышчы з крыніцамі. Паводле іншай версіі, назва паходзіць ад старабеларускага слова «чарлены» — чароўны, вышэйшага гатунку, як напрыклад у «чарленае золата»https://elib.bsu.by/handle/123456789/80 , але Гістарычны слоўнік беларускай мовы дае «чарлены» ў сэнсе «чырвоны»https://verbum.by/hsbm/cherlenyj.
Пэўны час заснавання Чурлёнаў невядомы, вілейскія краязнаўцы разам з Анатолем Рогачам спасылаюцца на дакумент 1414 года, якім вялікі князь літоўскі Вітаўт пацвярджаў Зяновію Братошычу права валодання бацькоўскімі маёнткамі, сярод іх «Чарлёна над возерам Спягла» (на думку краязнаўцаў, цяпер гэта возера Вішнеўскае). Такім чынам, ужо на пачатку XV ст. Чурлёны маглі быць сфарміраваным маёнткам у Маркаўскім павеце. Пазней Чурлёнамі валодалі Радзівілы, якія перадалі іх Ракіцкім і паселішча з маёнткам пэўны час называліся Ракіцкаўшчынай.
У 1784Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0(?) годзе маёнтак, уласнасць смаленскага кашталяна Андрэя Зяновіча (Зянковіча), прададзены Крыштафу Сулістроўскаму. Пры наступных гаспадарах сядзібы вярнулася былая назва, і працяглы час Чурлёнамі валодалі Сулістроўскія (з 1789 г. уладальнік — пісар літоўскі Алойзы Сулістроўскі). У 1799 годзе ў сядзібным доме, уладальніцай маёнтка Чурлёны пані Сулістроўскай, была адкрыта капліца, якая абслугоўвалася ксяндзамі з Шэметава. Дзейнічала капліца да 1825 года.
У канцы XIX стагоддзя маёнтак перайшоў да роду Бачкоўскіх. Прадстаўнік гэтага роду і ўладальнік маёнтка Уладзімір Бачкоўскі ў 1908 годзе атрымаў ад Віленскага губернскага будаўнічага аддзялення дазвол на будаўніцтва ў Чурлёнах двухпавярховага каменнага бровара (спіртзавода) і аднапавярховага каменнага будынка пад склад, якія далі новы подых развіццю сядзібы. Будаваў бровар інжынер Аўгуст Клейн, аўтар касцёлаў у Вілейцы і Ільі.
Верагодней за ўсё, першы сядзібны дом у маёнтку Чурлёны быў пабудаваны пры Якубе Ракіцкім, затым ён неаднаразова перабудоўваўся іншымі гаспадарамі. Пад канец XIX стагоддзя сядзібны дом прадстаўляў сабой невялікі аднапавярховы будынак, які размяшчаўся ў глыбіні парку на вяршыні пагорку ля грэбеня параўнальна крутога схілу. Па ўспамінах старажылаў сядзібны дом і парк былі вельмі прыгожымі. У маёнтку размяшчалася вялікая бібліятэка, а інтэр’еры панскага дома ўпрыгожвалі карціны, вытанчаная мэбля, розныя падсвечнікі і кандэлябры.
Панскі двор быў моцна разбураны ў 1915—1917 гады, падчас Першай сусветнай вайны, калі праз Іжаншчыну праходзіла лінія фронту і разгортваліся значныя баявыя дзеянні. Асабліва жорсткія падзеі адбываліся ў наваколлі Чурлёнаў падчас Нарачанскай аперацыі ў сакавіку 1916 года.
У міжваенны перыяд Чурлёны — у складзе гміны Вішнева Вілейскага павета; гаспадаром маёнтка быў Эдвард Красіцкі, унук Уладзіміра Бачкоўскага. Менавіта пры ім на гаспадарчым двары быў пабудаваны паравы млын, які захаваўся да нашага часу і з’яўляецца адзіным дзеючым млынам на тэрыторыі Вілейшчыны сённяВАДЗЯНЫЯ МЛЫНЫ ВІЛЕЙШЧЫНЫ «Шлях перамогі». Уладальнік маёнтка пан Красіцкі ў 1920—1930-х гадах перадаў Чурлёны арандатару Вайноўскаму, які займаўся тут гаспадаркай, а сам Красіцкі жыў у ВаршавеАД НЕКАЛІ ЗНАЧНАЙ ГАСПАДАРСКАЙ СЯДЗІБЫ ЧУРЛЁНЫ ЗАСТАЛІСЯ ТОЛЬКІ ПЕРШЫ ГАРАЖ НА БЕЛАРУСІ, АДЗІНЫ ДЗЕЮЧЫ МЛЫН І ЛЕС БАРШЧЭЎНІКА // «Шлях перамогі».
З прыходам Савецкай улады Чурлёны сталі цэнтрам створанага ў 1940 годзе Чурлёнскага сельсавета. Апошні быў скасаваны 18 мая 1959 года, а падчас кампаніі ўзбуйнення вёсак, у 1966 годзе, і хутар Чурлёны зліўся з суседняй вёскай Лыцавічы. Аднак назва «Чурлёны» застаецца ў жыцці: такое імя носіць мясцовая школаВізітка ўстановы ДУА Чурлёнскі навучальна-педагагічны комплекс Дзіцячы сад-сярэдняя школа і селька-гаспадарчае прадпрыемства (ААТ ЧурлёныИжский сельский исполнительный комитет Вілейскі райвыканкамУ гаспадарцы «Чурлёны», што на Вілейшчыне, — новы кіраўнік // «Рэгіянальная газета»).
Славутасці
Паравы млын 1926 года Былы панскі гараж, гаспадарчыя пабудовы, сядзібны парк, сажалкі
Літаратура
Die russische Fruhjahrsoffensive 1916 The digital State Library of Upper Austria Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
Спасылкі
Чурлёны на сайце Radzima.org
Чурлёны на сайце «Podbrodzie i okolice — Wirtualna Wilenszczyzna» Чурлёны на сайце раённай газеты «Шлях перамогі» Чурлёны на сайце Падарожжы з Жыгамонтам