Мікалай Самоцік (, в. Ляшукі, Гайнаўскі павет — , Беласток) — беларускі грамадскі дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Ляшукі, што на Гайнаўшчыне.
З 1946 па 1953 настаўнічаў у вёсцы Семяноўка. У 1954—1972 працаваў у Гайнаўцы, дзе ўзначальваў аддзел асветы і культуры Павятовай рады нарадовай, быў сакратаром у Павятовым камітэце Польскай аб’яднанай рабочай партыі, старшынём прэзідыуму Павятовай рады нарадовай.
Ад 1973 года да 1983 года быў старшынём Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Прадстаўляў БГКТ у Ваяводскай радзе нарадовай. Быў узнагароджаны Афіцэрскім і Кавалерскім крыжам адраджэння Польшчы, Крыжам заслугі, залатым знакам заслужаны для Беласточчыны.
Пахаваны на гарадскіх могілках Беластока.
Спасылкі Беларускі каляндар 1985 / Мікалай Гайдук. — Беласток : Беларускае грамадска-культурнае таварыства, 1985. — 55 с. Miejski w Białymstoku.MIKOŁAJ SAMOCIK
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Польшчы Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы