Эмірат Джэбель-Шамар — дзяржава, якая існавала з 1835 па 1921 гады, эмірат на Аравійскім паўвостраве. Сталіца — горад Хаіль.

Гісторыя Пасля 1818 года егіпцянамі быў разгромлены Дзірыйскі эмірат Саудытаў. У эміраце Джэбель-Шамар, які знаходзіўся ў васальнай залежнасці ад Саудытаў, пачалася барацьба за ўладу паміж кланамі Аль Алі і Аль Рашыд.

У 1835 годзе браты Абдалах і Убайд з клана Аль Рашыд захапілі ўладу ў Джэбель-Шамары, забіўшы эміра Саліх ібн Абд Мухсіна. Пры гэтым браты прызналі сябе васаламі саудыцкага эміра Фейсала I, які дапамог ім у барацьбе за ўладу.

Праўленне эміра Мухамада I (1872—1897) стала перыядам росквіту Джэбель-Шамара і часам найбольшай магутнасці клана Ааль Рашыд. У студзені 1891 года Мухамад I заваяваў Эр-Рыяд, дзе супраць яго паўстаў Абд ар-Рахман ібн Фейсал аль-Сауд. Пасля гэтага Мухамад аль-Рашыд умацаваўся ў якасці бясспрэчнага ўладара Цэнтральнай Аравіі.

Пасля смерці ў 1897 годзе Мухамада I пачаўся закат дзяржавы Рашыдзідаў. У 1902 годзе саудыцкі прынц Абд ал-Азіз заняў Эр-Рыяд і аднавіў вахабіцкую дзяржаву. Паміж Саудытамі і Рашыдзідамі пачалася працяглая барацьба за панаванне ў Аравіі. У красавіку 1906 года эмір Абд ал-Азіз ар-Рашыд пацярпеў поўнае паражэнне ў Касіме і загінуў у бітве. Новым эмірам стаў яго старэйшы сын Мітаб II ібн Абд ал-Азіз, які заключыў мір з Саудытамі, прызнаўшы ўсе іх захопы паўднёвей Касіма.

У Першай сусветнай вайне дзяржава выступала на баку цэнтральных дзяржаў.

У 1921 годзе эмірат быў далучаны да дзяржавы Саудытаў.

Спіс эміраў Джэбель-Шамара

Саліх ібн Абд аль-Мухсін Аль Алі (1818—1835) Абдалах ібн Алі Аль Рашыд (1835—1837, 1837—1847) Іса ібн Убайдала Аль Алі (1837) Талал ібн Абдалах Аль Рашыд (1847—1868) Мітаб ібн Абдалах Аль Рашыд (1868) Бандар ібн Талал Аль Рашыд (1868—1872) Мухамад Абдуллах ібн Аль Рашыд (1872—1897) Абд ал-Азіз ібн Мітаб Аль Рашыд (1897—1906) Мітаб ібн Абд ал-Азіз Аль Рашыд (1906) Султан ібн Хамуд ібн Мітаб Аль Рашыд (1906—1908) Сауд ібн Хамудам ібн Мітаб Аль Рашыд (1908—1909) Сауд ібн Абд ал-Азіз Аль Рашыд (1909—1920) Абдалах ібн Мітаб ібн Абд ал-Азіз Аль Рашыд (1920—1921) Мухамад ібн Талал ібн Мітаб Аль Рашыд (1921—1954)

Літаратура Васильев А. М. История Саудовской Аравии от середины XVIII века до конца XX века. — , 1994.

Катэгорыя:Гістарычныя эміраты Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Саудаўскай Аравіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1835 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1921 годзе