Мікалай Уладзіміравіч Карповіч (, Сітцы, Докшыцкі раён — ) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1972).

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1950 года працаваў сакратаром Порплішчанскага сельскага савета, з 1952 года — рахункаводам, а з 1953 года — брыгадзірам паляводчай брыгады саўгаса «Сітцы» Докшыцкага раёна. Ураджайнасць збожжавых у паляводчай брыгадзе «Сітцы» ў 1970-я гады дасягнула звыш 40 цэнтнераў з гектара.

Званне Героя Сацыялістычнай працы прысвоена ў 1972 годзе за павелічэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 9-й пяцігодцы.

Памёр Мікалай Уладзіміравіч Карповіч 8 студзеня 1992 года.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1972) Ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн Айчыннай вайны II ступені

Літаратура Карповіч Мікалай Уладзіміравіч //  — С. 602. Карпович Николай Владимирович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 245.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны