«Белару́скі археаграфі́чны штого́днік» — навуковы часопіс Археаграфічнай камісіі Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 2006 года — Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь) і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. Выдаецца з 2000 годаСяргей Жумар. «Беларускі археаграфічны штогоднік» // — С. 334.. На 2019 год выйшла 20 выпускаў. Разлічаны на вузкае кола спецыялістаў. З’яўляецца першай рэалізаванай спробай архівістаў Беларусі заснаваць уласны часопіс.
Першым галоўным рэдактарам выдання быў Расціслаў Платонаў (да лістапада 2001 года). У 2002—2004 гадах рэдактарамі былі Юрый Несцяровіч, Міхась Шумейка, Язэп Янушкевіч. У 2005—2006 гадах галоўным рэдактарам штогодніка быў Уладзімір Коршук, з 2007 года — Эдуард Савіцкі. Публікуе матэрыялы па праблемах тэорыі, методыкі і гісторыі археаграфіі, архівазнаўства, дакументазнаўства, крыніцазнаўства і краязнаўства, гісторыі дзяржаўных устаноў, агляды архіўных фондаў і калекцый гістарычных дакументаў, дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь і іншую інфармацыюС. У. Жумар. «Беларускі археаграфічны штогоднік» // — С. 349..
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы на рускай мове Катэгорыя:Археаграфія ў Беларусі