Магн Максім (, , каля 335 — ) — імператар-узурпатар Захаду Рымскай імперыі ў 383—388 гадах.

Рымскі военачальнік у Брытаніі Магн Максім падняў паўстанне ў 383 годзе супраць імператара Грацыяна. Пасля забойства Грацыяна, Магн Максім па мірным пагадненні падзяліў уладарства над Захадам Рымскай імперыі з братам забітага, юным імператарам Валентыніянам II. У 387 годзе ўзурпатар выгнаў Валентыніяна з Італіі, стаў адзіным уладаром Заходняй Рымскай імперыі. У 388 годзе падчас інтэрвенцыі імператара Усходу Рымскай імперыі Феадосія Вялікага Магн Максім трапіў у палон і пакараны смерцю.

У сярэднявечнай валійскай традыцыі Максім праслаўляе сябе як магутны ўладар з Брытаніі Максаен Уледыг, які стаў імператарам Рыма і родапачынальнікам валійскіх каралёў.

Катэгорыя:Рымская Брытанія Катэгорыя:Рымскія консулы IV стагоддзя Катэгорыя:Рымскія ўзурпатары Катэгорыя:Рымскія імператары IV стагоддзя Катэгорыя:Пакараныя смерцю манархі