Міжнароды аэрапорт Пекін Дасін () — аэрапорт у Пекіне, сталіцы Кітая.

Пабудаваны ў паўднёвым гарадскім раёне Дасін. Быў здадзены ў эксплуатацыю ў верасні 2019 года. Размешчаны за 46 км ад цэнтра кітайскай сталіцы, тэрмінал новага аэрапорта мае форму фенікса з распраўленымі крыламі. Чакаецца, што да 2025 года пасажырапаток і грузаабарот аэрапорта дасягне адпаведна 72 млн чалавек і 2 млн тон з 620 тысячамі ўзлётаў і пасадак.

Для зручнасці пасажыраў на станцыі метро Цаацяа, размешчанай непадалёк ад цэнтра горада ў раёне Фэнтай, устаноўлена стойка рэгістрацыі, дзе пасажыры могуць зарэгістравацца на рэйс і здаць багаж перш, чым адправіцца ў аэрапорт Дасін на аэраэкспрэсе.

Катэгорыя:Аэрапорты Кітая Катэгорыя:Транспарт Пекіна Катэгорыя:З’явіліся ў 2019 годзе Катэгорыя:2019 год у Кітаі