Невельскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на поўдні Пскоўскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Невель.
Гісторыя Раён утвораны на частцы тэрыторыі скасаванага Невельскага павета Віцебскай губерні ў 1927 годзе ў Велікалуцкай акрузе Ленінградскай вобласці, з 1929 года — у Заходняй вобласці, з 1935 года — у Калінінскай вобласці, з 1944 года — у Велікалуцкай вобласці і з 1957 года — у Пскоўскай вобласці.
Вядомыя асобы Міхаіл Васільевіч Лытысаў (1902—1979) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы.
Катэгорыя:Раёны Пскоўскай вобласці