Мексіка, Мексіканскія Злучаныя Штаты — федэратыўная канстытуцыйная рэспубліка ў Паўночнай Амерыцы, якая мяжуе на поўначы са Злучанымі Штатамі Амерыкі, на поўдні і захадзе абмываецца Ціхім акіянам, на паўднёвым усходзе мае мяжу з Гватэмалай, Белізам, а таксама абмываецца водамі Карыбскага мора і Мексіканскага заліва а ўсходзеMerriam-Webster’s Geographical Dictionary, 3rd ed. Springfield, MA: Merriam-Webster, Inc.; p. 733. З тэрыторыяй амаль роўнаю двум мільёнам квадратных кіламетраўMexico at The World Factbook, Мексіка — пятая па велічыні тэрыторыі краіна ў Амерыцы і 13-я ў свеце. Маючы насельніцтва большае за 126 мільёнаў чалавек, у 2010-х гадах Мексіка з’яўлялася 10-й па колькасці насельніцтва краінай свету. У 2020 годзе Мексіка абышла Японію і ўвайшла ў дзясятку самых населеных краін (паводле некаторых ацэнак, гэта адбылося ў 2018 годзе). Другая па колькасці насельніцтва ў Лацінскай Амерыцы, першая сярод іспанамоўных краін свету.

У дакалумбавай Мексіцы існавалі развітыя індзейскія цывілізацыі. У XVI стагоддзі Іспанія заваявала і каланізавала тэрыторыю Мексікі, якая стала цэнтрам віцэ-каралеўства Новая Іспанія. У 1821 годзе Мексіка набыла незалежнасць. Далей былі перыяды эканамічнай нестабільнасці, амерыкана-мексіканская вайна з тэрытарыяльнымі саступкамі на карысць ЗША, грамадзянская вайна, дзве імперыі і ўнутраная дыктатура. Апошняя прывяла да мексіканскай рэвалюцыі ў 1910 годзе, у выніку якой паўстала цяперашняя палітычная сістэма краіны.

Мексіка з’яўляецца адной з найбуйнейшых эканомік свету і лічыцца рэгіянальнай дзяржавай сярэдняй магутнасці«How to compare regional powers: analytical concepts and research topics» . British International Studies Association.Ministry of Foreign Affairs of Japan. mofa.go.jp. Акрамя таго, Мексіка з’яўляецца першым лацінаамерыканскім членам Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця з 1994 года. Паводле дадзеных Сусветнага банка даход у Мексіцы вышэйшы за сярэдні«Country and Lending Groups». World Bank.. Мексіка з’яўляецца новай індустрыяльнай краінайPaweł Bożyk (2006). «Newly Industrialized Countries». Globalization and the Transformation of Foreign Economic Policy. Ashgate Publishing, Ltd. p. 164. ISBN 0-7546-4638-6.Mauro F. Guillén (2003). «Multinationals, Ideology, and Organized Labor». The Limits of Convergence. Princeton University Press. pp. 126 (Table 5.1). ISBN 0-691-11633-4.N. Gregory Mankiw (4th Edition 2007). «Principles of Economics». Mason, Ohio: Thomson/South-Western. ISBN 0-324-22472-9. і новай сілай«G8: Despite Differences, Mexico Comfortable as Emerging Power». Ipsnews.net., яна мае 11-ы ВУП паводле парытэту пакупніцкай здольнасці. Эканоміка цесна звязана з краінамі-партнёрамі па Паўночнаамерыканскім пагадненні аб свабодным гандлі (НАФТА), асабліва з ЗШАMexico (05/09). US Department of State.CRS Report for Congress. Congressional Research Service..

Мексіка займае пятае месца ў свеце і першае ў Амерыцы паводле колькасці аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА«Mexico’s World Heritage Sites». Worldheritagesite.org.«Mexico on the UNESCO World Heritage». Whc.unesco.org.«Mexico’s World Heritage Sites Photographic Exhibition at UN Headquarters». Whc.unesco.org.. З’яўляецца шостай з ліку найбольш біяразнастайных краін. Мексіка — самая папулярная сярод замежных турыстаў краіна Амерыкі (6-е месца з 39 млн наведвальнікамі ў 2018).

Этымалогія Назва краіны паходзіць ад ацтэкскага «Мексіка» — так называлася сэрца Мексіканскай даліны, дзе знаходзілася сталіца ацтэкаў Тэначтытлан. Што да паходжання ацтэкскай назвы, адзінага меркавання вучоныя не маюць. Суфікс «ка» на мове науатль азначае «краіна», «месца»; з першай часткай складаней, але паводле асноўнай версіі слова «мекстлі» было адным з сакрэтных імён бога Уіцілапочлі, г.зн. «Мексіка» — месца, дзе жыве Уіцілапочлі.

Геаграфічнае становішча

Мяжуе на поўначы са Злучанымі Штатамі Амерыкі, на паўднёвым усходзе мае мяжу з Гватэмалай, Белізам. На поўдні і захадзе абмываецца Ціхім акіянам, на ўсходзе — водамі Карыбскага мора і Мексіканскага заліва. У склад Мексікі ўваходзяць два буйных паўвострава: на паўночным захадзе ў Ціхі акіян высунуты паўвостраў Каліфорнія, аддзелены ад мацерыка Каліфарнійскім залівам; на паўднёвым усходзе Мексіцы належыць большая частка паўвострава Юкатан. З пункту гледжання фізічнай геаграфіі, 12 % тэрыторыі краіны на ўсход ад перашыйка Тэуантэпек адносяцца да Цэнтральнай Амерыкі

Найбуйнейшыя астравы: Архіпелаг Рэвілья-Хіхеда, Гуадалупе, астравы Марыі, Касумель, Седрас, Тыбурон, Анхель-дэ-ла-Гуарда.

Прырода

Будова паверхні

Большую частку Мексікі займае Мексіканскае нагор’е, якое пераходзіць на поўначы ў высокія раўніны і плато Тэхаса і Нью-Мексіка. З усходу, захаду і поўдня яно акружана глыбока раздзеленымі горнымі хрыбтамі Заходняй і Усходняй С’ера-Мадрэ: першая дасягае 160 км ушыркі і месцамі ўзнімаецца вышэй за 3000 м. Гэта адзін з найбольш магутных і цяжкапраходных горных бар’ераў Заходняга паўшар’я. На захад ад Заходняй С’еры за Каліфарнійскім залівам ляжыць паўвостраў Каліфорнія, паверхня якога ўяўляе чаргаванне тэрасападобных паверхняў з плоскімі рачнымі далінамі. Горная сістэма на ўсходзе нагор’я — Усходняя С’ера-Мадрэ — адносна лягчэйшая для пераадолення. На ўсход ад яе ляжыць Прымексіканская нізіна. Шырокая на поўначы, дзе яна злучаецца з прыбярэжнымі раўнінамі Тэхаса, далей да поўдня, ад Тампіка да перашыйка Тэуантэпек, яна ўяўляе сабой вузкую забалочаную прыбярэжную паласу, а яшчэ далей пашыраецца і зліваецца з вапняковай нізінай паўвострава Юкатан. Цэнтральная частка Мексіканскага нагор’я складаецца з шырокіх упадзін — бальсонаў — з спадзістымі схіламі; асобныя хрыбты часта ўвянчаныя вулканамі. Паверхня нагор’я паступова падвышаецца да поўдня і ўтварае клін у вулканічнай зоне, дзе ў шыротным кірунку працягваецца хрыбет Папярочная Вулканічная С’ера, утвораная амаль злітымі конусамі вулканаў. Тут знаходзяцца найвышэйшыя пункты: Арысаба (Сітлальтэпетль), 5610 м; Папакатэпетль, 5452 м; Істаксіуатль, 5286 м; Невада-дэ Талука, 4392 м; Малінчэ, 4461 м, і Невада-дэ-Каліма, 4265 м. У паўднёвай частцы нагор’я маюцца катлавіны, падзеленыя ўзгорыстымі градамі мяккіх абрысаў, прарэзанымі глыбокімі і вузкімі далінамі рэк. У буйнейшай з іх — даліне Мехіка — даўжынёй 80 км і шырынёй каля 50 км некалі знаходзілася пяць плыткіх азёр з забалочанымі берагамі; найбуйнейшым было возера Тэскока, у цэнтры якога, на востраве, размяшчалася сталіца ацтэкаў — Тэначтытлан. Папярочная Вулканічная С’ера стромкім уступам абрываецца да тэктанічнай упадзіны р. Бальсас, што глыбока ўдаецца ў горную вобласць. На поўдзень ад упадзіны ляжаць горы Паўднёвай С’ера-Мадрэ са складанай сеткай глыбокіх далін і крутасхілых грабянёў, амаль без роўных участкаў. На іх у геалагічным сэнсе Паўночная Амерыка сканчваецца і за нізінным пярашыйкам Тэуантэпек ляжыць Амерыка Цэнтральная, у Мексіцы да яе належаць горы Ч’япас вышынёй да 2400 м.

Клімат Амаль палова ўсёй тэрыторыі Мексікі мае арыдны або семіарыдны клімат. Засушлівыя ўмовы характэрныя для ўсёй паўночнай зоны ўздоўж мяжы з ЗША, ад Ціхага акіяна да Мексіканскага заліва, і распаўсюджваюцца ў цэнтральнай частцы нагор’я на поўдзень прыкладна да 22° пн.ш. Далей да поўдня колькасць ападкаў паступова павялічваецца, дасягаючы 580 мм у год у горадзе Мехіка і 890 мм у год ва ўпадзіне Пуэбла. Толькі штаты Веракрус і Табаска на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва і Ціхаакіянскае ўзбярэжжа штата Ч’япас атрымліваюць дастатковую колькасць дажджоў на працягу ўсяго года. Вялікая частка ападкаў выпадае ўлетку, зімы адносна сухія. Тэмпературы і расліннасць залежаць ад вышыні над узроўнем мора. У Мексіцы гарачы пояс — т.зв. tierra caliente — размяшчаецца да прыкладна 600 м над у.м. або трохі вышэй; умераны пояс — tierra templada — распасціраецца над ім, да вышыні каля 1850 м; а яшчэ вышэй, да самой снегавой межы (3950-4550 м) знаходзяцца т.зв. «халодныя землі» (tierra fria). Вялікая частка Цэнтральнага нагор’я знаходзіцца на вышыні ад 1200 да 2400 м над у.м., што адпавядае верхняй частцы ўмеранага пояса і ніжняй часткі халоднага. Хоць сезонныя амплітуды тэмператур невялікія і, за выключэннем крайняй поўначы, складаюць у сярэднім каля 8 °C, сутачныя ваганні значныя, і ў горнай вобласці ночы звычайна халодныя. На прыбярэжных нізінах летнія тэмпературы перавышаюць 27 °C. Асабліва доўгае і гарачае лета характэрна для нізін, якія прымыкаюць да Каліфарнійскага заліва.

Унутраныя воды На поўначы працякае найбуйнейшая рака Мексікі Рыа-Брава-дэль-Нортэ (у ЗША яна носіць назву Рыа-Грандэ) і яе адзіны прыток — Канчас. Самая буйная рака Цэнтральнага раёна — р. Лерма — працякае праз упадзіны Талука, Гуанахуата і Халіска і ўпадае ў возера Чапала, якое мае сцёк у Ціхі акіян праз р. Рыа-Грандэ-дэ-Сант’яга. Іншыя ўпадзіны — Агуаскальентэс і Пуэбла — таксама дрэнуюцца рэкамі басейна Ціхага акіяна.

Расліннасць

У сувязі з малой колькасцю дажджоў паўночная палова Мексікі пакрытая мескітавымі дрэвамі, кактусамі, юкай і калючымі хмызнякамі. Гэта знакамітая пустыня Санора (Хіла), што працягваецца ў ЗША. У ніжняй частцы схілаў С’ера-Мадрэ травяністая расліннасць чаргуецца з нізкарослымі таполямі і вербамі, а вышэй сярод травы растуць рэдкастойныя дубы. Горны ланцуг, які цягнецца ўздоўж п-ва Каліфорнія, пакрыты хваёвым рэдкалессем, а арыднае заходняе ўзбярэжжа занята рэдкімі кактусамі ды асобнымі дрэвамі, якія тоўстым канічным ствалом (да 6 м вышынёй) з некалькімі коранепадобнымі галінамі нагадваюць перавернутую моркву. Да поўдня ўздоўж абодвух берагоў Мексікі раўнінная расліннасць паступова змяняецца ад хмызняковых зараснікаў і редкатраўных злакоўнікаў да саванавых рэдкалессяў, якія пачынаюцца прыкладна на шыраце Тампіка. На поўдзень ад Веракруса ўзбярэжжа багністае з густымі трапічнымі джунглямі, месцамі яны чаргуюцца з участкамі саван. Дажджавы трапічны лес пакрывае штат Табаска, поўдзень штата Юкатан і адкрытыя паўночныя схілы гор Ч’япас. Поўнач Юкатана занята паўлістападным трапічным лесам, злакоўнікамі і хмызняковымі зараснікамі. Тут асабліва шмат відаў агаў, адзін з якіх — агава Фуркрападобная (Agave fourcroides) — дае валакно «энекен» для вырабу паперы, вяровак і тарнай тканіны.

У паўднёвай палове Мексікі клімат і расліннасць змяняюцца ў залежнасці ад абсалютнай вышыні. Гарачы пояс пакрыты густым паўлістападным лесам. Ва ўмераным поясе расце шмат субтрапічных вечназялёных парод, да якіх вышэй па схілах прымешваюцца дубы і іншыя шыракалістыя лістападныя дрэвы. Ніжняя паласа халоднага пояса занятая хваёва-дубовым лесам, які на адзнацы каля 3050 м над у.м. пераходзіць у хваёва-піхтавы. Паблізу снеговой лініі высакагор’і пакрытыя альпійскімі лугамі.

Гісторыя

Дакалумбава Мексіка

Рэчыўныя сведкі прысутнасці першых людзей у на мексіканскай зямлі адносяцца да 8 тыс. да н.э. Мексіку лічаць адной з сямі калысак сучаснай цывілізацыі. У дакалумбавай Мексіцы існавалі і развіваліся цывілізацыі многіх культур: альмекаў (XII—V ст да н.э.), тальтэкаў, тэатыўаканаў, сапатэкаў, мая (іх росквіт прыйшоўся на IV—IX ст. н. э). Да дасягненняў мая належаць іерагліфічнае пісьмо, развітыя архітэктура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, шырокія веды ў матэматыцы і астраноміі, дакладны каляндар. У XII стагоддзі ў Цэнтральнай Мексіцы з’явіліся ацтэкі, якія, скарыўшы мясцовыя плямёны, стварылі магутную імперыю.

Каланіяльны перыяд