Е́ршыцкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўднёвай частцы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ершычы.

Геаграфія Плошча раёна — 1039 км². Тэрытарыяльна раён мяжуе: з Шумяцкім раёнам на паўночным захадзе, Рослаўльскім раёнам на паўночным усходзе, Бранскай вобласцю на поўдні і ўсходзе і Беларуссю на захадзе.

На тэрыторыі раёна знаходзіцца крайні паўднёвы пункт вобласці — за 5 км на поўдзень ад вёскі Пятроўка Руханскага сельскага паселішча ().

Гісторыя Утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі часткі Рослаўльскага павета Смаленскай губерні. Расфарміраваны ў 1932 годзе, тэрыторыя перададзеная Рослаўльскаму і Клятнянскаму раёнам. Ізноў арганізаваны ў 1935 годзе. У 1963 годзе далучаны да Шумяцкага раёна. У існым выглядзе канчаткова ўтвораны ў 1972 годзе.

Насельніцтва

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У раёне маецца 9 сельскіх паселішчаў:

Сельскія паселішчы Воргінскае сельскае паселішча Ершыцкае сельскае паселішча Кузьміцкае сельскае паселішча Руханскае сельскае паселішча

Эканоміка Найбольш значныя галіны прамысловай вытворчасці — апрацоўка драўніны, вытворчасць харчовых прадуктаў, тэкстыльная і швацкая вытворчасць. Лідар у апрацоўчай вытворчасці — філіял ТАА «Шклозавод Ворга».

Транспарт Злучэнне з абласным цэнтрам ажыццяўляецца па аўтамагістралях праз г. Рослаўль. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя Понятоўка знаходзіцца за 25 км ад с. Ершычы на чыгуначнай лініі Масква — Магілёў.

Славутасці

Царква Нараджэння Божай Маці ў в. Корсікі Царква Ушэсця Гасподняга ў в. Кузьмічы

Спасылкі

Ершыцкі раён на Radzima.org

Катэгорыя:Раёны Смаленскай вобласці