Дзевяць Годных (les neuf preux) — дзевяць гістарычных і легендарных ваяроў, якія лічыліся ў Сярэдневеччы ўзорамі рыцарскіх цнот.

Спіс Дзевяці Годных, упершыню пададзены ў 1312, быў падзелены на тры трыяды:

Антычная трыяда Гектар Аляксандр Македонскі Юлій Цэзар

Старазапаветная трыяда Ісус Навін Давід Іуда Макавей

Хрысціянская трыяда Кароль Артур Карл Вялікі Готфрыд Бульёнскі

Дзевяць годных жанчын Ідэя дадаць да мужчынскай дзявяткі жаночую была ўжо ў 14 ст., але канкрэтнымі імёнамі яе напоўніў толькі Ганс Бургкмайр у перыяд Рэнесансу:

Антычная трыяда Лукрэцыя Ветурыя Вергінія

Старазапаветная трыяда Эсфір Юдыф Іяіль

Хрысціянская трыяда Св. Алена Св. Брыгіта Шведская Св. Лізавета Венгерская

Катэгорыя:Аляксандр Македонскі Катэгорыя:Юлій Цэзар Катэгорыя:Давід Катэгорыя:Кароль Артур Катэгорыя:Рыцары Катэгорыя:Мастацтва Сярэднявечча Катэгорыя:Сярэдневяковыя легенды Катэгорыя:Хрысціянская іканаграфія