Крушэнне цягніка «Вільня — Мінск» на перагоне «Радашковічы — Заслаўе» здарылася 5 кастрычніка 1919 года.

Гістарычны кантэкст У кастрычніку 1919 г. тэрыторыя, на якой адбылася катастрофа і Мінск знаходзіліся пад кантролем польскай арміі. Падзея адбылася падчас вайны Савецкай Расіі з Польшчай, таму яна не атрымала маштабнага асвятлення.

Падзеі 5 кастрычніка 1919 года Частка інфармацыі запісана са слоў сведак трагедыі. Паводле звестак газеты «Мінскі кур’ер», стрэлачнік у Радашковічах памылкова накіраваў цягнік, які вёз вайскоўцаў і цывільных пасажыраў з Вільні ў Мінск на другі пуць, дзе цягнік рэзка пайшоў са схілу і зваліўся з чыгуначнага мосту паміж Радашковічамі і ЗаслаўемПаводле выдання «Белорусские новости»: Беларусь вчера. Минские хроники эпохи demi-saison . У выніку аварыі загінулі на месцы 23 чалавекі, і каля 100 атрымалі раненні«Беларускае жыцьцё», № 18, аўторак, 21 кастрычніка 1919 года.. Параненых эвакуіравалі на двух санітарных цягніках у Мінск і Маладзечна, у Мінску 55 параненых размясцілі ў польскім ваенным шпіталі. У выніку расследавання вінаватымі прызналі супрацоўнікаў станцыі Радашковічы, якія былі аддадзены пад суд.

Наступныя падзеі Гэта падзея была асветлена ў выданні «Беларускае жыццё» наступным чынам:„Беларускае жыцьцё“, № 18, аўторак, 21 кастрычніка 1919 года. Цыт. па каментарыю К. Шыталя на форуме чыгуначнікаў

2 мая 1977 года паблізу месца катастрофы адбылася яшчэ адна буйная чыгуначная катастрофа.

Катэгорыя:Падзеі 5 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 1919 года Катэгорыя:1919 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Мінскай вобласці Катэгорыя:Транспартныя катастрофы ў Беларусі