Таццяна Ігараўна Чардынцава (нар. , Мінск) — беларуская і расійская актрыса тэатра і кіно.
Біяграфія Нарадзілася ў музычнай сям’і, бацька — Ігар Валер’евіч Чардынцаў, вядомы беларускі піяніст, харавы дырыжор, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры, маці − Алена Анатольеўна Глебава, артыстка Беларускага дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь.
Займалася ў дзіцячай студыі пры Беларускім нацыянальным Вялікім тэатры оперы і балета. У 13 гадоў сыграла сваю першую галоўную ролю Вэндзі ў мюзікле «Пітэр Пэн». Пасля 9-га класа паступіла на акцёрскі факультэт Мінскага каледжа мастацтваў, скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў. Прымала ўдзел ў спектаклях беларускіх тэатраў. У 2008 годзе стала лаўрэатам беларускага фестывалю «Бярэзінская рампа» за лепшае выкананне жаночай ролі ў дыпломным спектаклі «Дурнічка» паводле Карла Гальдоні.
З 2009 года ў трупе Беларускага тэатра юнага гледача. Пазней служыла ў Беларускім камерным драматычным тэатры і ў «Тэатральным каўчэгу». У 2013 годзе адзначана прэміяй Эрбільскага міжнароднага тэатральнага фестывалю ў Іраку за выкананне галоўнай ролі ў беларускім спектаклі «Больш чым дождж».
У 2015 годзе вядучая вечаровай дзіцячай праграмы «Калыханка» на беларускім тэлебачанні.
З 2016 года жыве ў Маскве.
Першая роля ў кіно — медсястра ў фільме «Выратаваць або знішчыць», далей грала эпізадычныя ролі ў фільмах «У чаканні кахання» і «Шчасце ёсць». Першая галоўная роля — у кароткаметражцы «Рыскі восені», якая атрымала Гран-пры V Мінскага фестывалю студэнцкага кіно і відэа.
Знялася больш чым у 80 фільмах і серыялах расійскіх, украінскіх і беларускай кінастудый. Асаблівую вядомасць атрымала пасля містычнай меладрамы-серыяла «Вучаніца Месінга» ў галоўнай ролі Вольгі, — увесь яе жыццёвы і творчы шлях ад дзяўчынкі-падлетка да вядомай артысткі. Рэжысёр Уладзімір Нахабцаў доўга выбіраў акрысу на ролю гераіні, — патрэбна была дзяўчына «савецкага тыпу», і знайшоў яе ў Мінску, — «там яшчэ засталіся тыя самыя, савецкія дзяўчынкі, з асаблівым, яшчэ не згубленым менкамі унутраным свячэннем».
Намінант на прэмію Залаты арол-2021 (найлепшая жаночая роля на тэлебачэнні).
Мой галоўны прынцып — стараннасць. Я вельмі шмат укладваю ў сваю работу сіл, напружання і часу, таму цаню ўсё, што са мной адбываецца, цаню кожную ролю, няхай і не заўжды галоўную. Кожны момант на экране для мяне мае вялікае значэнне. Гэта не толькі рэалізацыя мары, але яшчэ духоўны і прафесійны рост. А ўсё ў сукупнасці дае добры досвед. Таму ўсім пачаткоўцам рэкамендую прачытаць класікаў: Чэхава, Станіслаўскага, Меерхольда… Увогуле трэба чытаць як мага больш мастацкай літаратуры. Абавязкова цікавіцца і ведаць гісторыю, зносіцца з рознымі цікавымі людзьмі, любіць сваю справу, умець адчуваць і слухаць сваё сэрца… Гэта важна ў прафесіі. І не трэба баяцца дробных няўдач. Калі ты сапраўды правільна імкнешся да мэты, абавязкова яе дасягнеш.
Фільмаграфія 2021 Гарачая кропка-2 2020 Хуткая дапамога-3 (у вытворчасці) 2020 Нічыя зямля (у вытворчасці) 2020 Міленькі ты мой (у вытворчасці) 2020 Без кахання (у вытворчасці) 2020 Агееў (у вытворчасці) 2020 Абуджэнне кахання 2019 Чужая 2019 Тэст на цяжарнасць-2 2019 Зусім чужыя 2018 Лёс абмену не падлягае 2018 Нераскрыты талент-2 2018 Нераскрыты талент-3 2018 Немагчымая жанчына 2018 Маскоўская барзая-2 2018 Дом з чорнымі катамі 2018 Бярозка 2017 Вучаніца Месінга 2017 Сабака Рыжы 2017 Золатца 2017 Экспрапрыятар 2017 Падвойная суцэльная-2 2017 Арэна для забойства 2016 Сляды на вадзе 2016 Нераскрыты талент 2016 Мае чужое дзіця 2016 Куба 2016 Выйсці замуж любой цаной 2016 Усе ўзросты кахання 2015 Чорная павуціна 2015 Фамільныя каштоўнасці 2015 Тонкі лёд 2015 Пагоня за мінулым 2015 Печыва з прадказаннем 2015 Непадкупны 2015 На далёкай заставе 2015 Каханне, якога не было 2015 Чырвоная каралева 2015 Код Каіна 2015 Капкан для зоркі 2015 У сузор’і Стральца 2015 Вяртанне Мухтара-10 2015 Найлепшы сябар жыхароў 2014 Шчаслівы шанец 2014 Сляпы разлік 2014 З Восьмым сакавіка, мужчыны! 2014 Прашу паверыць мне на слова 2014 Неверагодныя прыгоды Арбузіка і Бябешкі 2014 Мой блізкі вораг 2014 Добрае імя 2014 Доктарка 2014 Насуперак усяму 2013 Сын бацькі народаў 2013 Старэйшая сястра 2013 Выратаваць або знішчыць 2013 З каханымі не развітаюцца 2013 Сляды апосталаў 2013 Следчы Пратасаў 2013 Скарабей 2013 Усталяваць асобу 2013 Зваротны адлік 2013 Працэс 2013 Прычал Кахання і Надзеі 2013 Першае каханне 2013 Парфюмерша 2013 Знарок не прыдумаеш 2013 Лісце, якое ляціць па ветры 2013 Гарадскія шпіёны 2013 Усе скарбы свету 2013 Важкае пачуццё 2013 Вангелія 2013 Букет 2013 Ой, ма-ма-чкі! 2012—2013 Белыя ваўкі 2012 Я яго зляпіла 2012 Смерць шпіёнам. Ударная хваля 2012 Сэрца не камень 2012 Паласатае шчасце 2012 Паляванне на гаўляйтара 2012 Зваротны бок месяца 2012 Маці і мачыха 2012 Лялькі 2012 Залатыя нажніцы 2012 Знахарка 2011 Рыскі восені 2011 Сцяжынка ўздоўж ракі 2011 Шчасце ёсць 2011 Сямейны дэтэктыў 2011 Пакупнік 2011 Навігатар
Тэатральныя ролі Люсіль, дачка спадара Журдэна − Ж.-Б. Мальер «Мешчанін у шляхецтве» (рэжысёр-пастаноўшчык В. Варэцкі) Німфа, Механічная дзеўка — Сяргей Кавалёў «Тарас на Парнасе» (рэж. Наталля Башава) Прынцэса — Мікалай Шувалаў (паводле Ш. Перо) «Кот у ботах» (рэж. Бенедыкт Растрыженнікаў) Дзюймовачка — Юры Шчуцкі (па казцы Ханса Крысціяна Андэрсана) «Дзюймовачка» (2009, рэж. Наталля-Разалія Родзіна) Шуся — Таццяна Сівец «Брык і Шуся шукаюць лета» (2010, рэж. Ягор Лёгкін) Падчарка Зося — Юрый Кулік (па матывах казак братоў Грым) «Спадарыня Мяцеліца» (2010, рэж. Юрый Кулік) Поросёнок Джэк — Юрый Шчуцкі «Тры парасяты» (2010, рэж. Ягор Лёгкін) Люба — Францішак Аляхновіч «Пан міністр» (2011, рэж. Уладзімір Савіцкі) Вераніка — «Вераніка вырашае памерці» Паўла Каэльё (2013, рэж. Наталля Башава) Мадэмуазель Ніа (Ніна Зарэчная) — «Больш чым дождж», А. П. Чэхаў «Чайка» (2013, рэж. Павел Адамчыкаў, пластычны спектакль, «Гран-пры» за найлепшы спектакль Эрбільскага міжнароднага тэатральнага фестывалю, 2013 года)
Спасылкі Татьяна Чердынцева // Вокруг ТВ Татьяна Чердынцева // 24 СМИ Татьяна Чердынцева // Ruskino.ru Татьяна Чердынцева // Kino.rambler.ru Вершы Таццяны Чардынцавай // Маладосць, 2020, № 7 Знаменитості: Актриса Тетяна Чердинцева Творческая семья, ранняя карьера и настоящая любовь. История Татьяны Чердынцевой Тетяна Чердинцева — біографія актриси На «Интере» — премьера мини-сериала «Прозрение»
Катэгорыя:Актрысы Расіі Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі