Варганы — археалагічны помнік каля вёскі Варганы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гарадзішчы

Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі, злева ад шашы Докшыцы — Глыбокае, на Варганскай гары вышынёй 40 м. Пляцоўка памерам 60×50 м. Адкрыў у канцы XIX стагоддзя Фёдар Пакроўскі. У 1949, 1965 і 1972 гадах абследаваў Аляксей Мітрафанаў, у 1997 годзе — Эдвард Зайкоўскі. Пры шурфоўках у культурным пласце (0,4-0,6 м) выяўлена ляпная гладкасценная і штрыхаваная кераміка. Датуюць III—IV стст.

Селішча

Знаходзіцца на паўднёвым схіле Варганскай гары. У 1965 годзе раскопкі праводзіў Георгій Штыхаў. Культурны пласт 0,8 м. Выяўлены сляды наземнага жытла з печкай-каменкай, жалезныя сярпы і шылы, 2 гліняныя формачкі для адліўкі бронзавых упрыгожанняў, гліняныя прасліцы, фрагменты ляпнога посуду. Датуюць VI—VII стст.

Курганныя могільнікі

Курганны могільнік-1 Знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад гарадзішча на Варганскай гары. Тры насыпы, два з іх у 1965 годзе раскапаў Георгій Штыхаў. Выяўлена пахаванне па абрадзе трупаспалення. Датуюць VIII—IX стст.

Курганны могільнік-2 Знаходзіцца за 1 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Калдоба. Тры насыпы вышынёй каля 1,5 м.

Курганны могільнік-3 Знаходзіцца за 2,5 км на поўдзень ад гарадзішча на Варганскай гары, каля дарогі на вёску Грабучае. 40 насыпаў.

Літаратура Археалагічнае вывучэнне Докшыччыны // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 29-34. Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 241—258.

Спасылкі

Катэгорыя:Варганы Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Гарадзішчы Докшыцкага раёна Катэгорыя:Курганныя могільнікі Докшыцкага раёна Катэгорыя:Селішчы Докшыцкага раёна