Помнік камсамольцам — помнік у Гомелі (Беларусь).

Гісторыя і апісанне Помнік камсамольцамГомель: Энцикл. справ./Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1991. — 527 с., 12 л. ил. згадваецца пад некалькі назвамі: помнік загінуўшым камсамольцамСайт «Помните нас!». Інфармацыя аб помніке, помнік камсамольцам-падпольшчыкамГазета «Гомельские ведомости». В Гомеле будет отреставрирован памятник комсомольцам-подпольщикам, манумент (помнік) героям-камсамольцам.

Помнік камсамольцам усталяваны ў Камсамольскім скверы на скрыжаванні вуліц Карповіча і ЖаркоўскагаГомель: Энцикл. справ./Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1991. — 527 с., 12 л. ил. ў 1964 годзе на сродкі камсамольцаў. Помнік прысвечаны героям-камсамольцам, партызанам і воінам, якія загінулі ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Спачатку ўсталявалі васьмігранны 25-метровы абеліск з шэрага граніту на прамавугольным ступеністым цокалі з чырвонага граніту. Падыходы да помніка аформілі дэкаратыўнымі газонамі. На цокалі тэкст, выбіты золатам: «Великие подвиги ваши бессмертны. Героям, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины 1941—1945 г.г.». Аўтары праекта: архітэктар — Ю. Лысоў, скульптар — У. Лятун.

У 1975 годзе каля фасаднай грані помніка ўсталявалі скульптуру дзяўчыны-камсамолкіГомель: Энцикл. справ./Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1991. — 527 с., 12 л. ил. з вымпелам у выцягнутых над галавой руках. Двухмятровая скульптура адліта з бронзы.

У сакавіку 2015 года праведзена рэканструкцыя манумента і тэрыторыі вакол яго. На помніку з’явілася сучаснае падсвятленне. Абноўлены помнік камсамольцам адкрыты 8 мая 2015 года да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Крыніцы

Катэгорыя:Помнікі Гомеля Катэгорыя:Творы Уладзіміра Летуна Катэгорыя:Вуліца Карповіча (Гомель) Катэгорыя:Вуліца Жаркоўскага (Гомель) Катэгорыя:1964 год у Гомелі Катэгорыя:З’явіліся ў 1964 годзе