Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профіля са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая размешчана ў горадзе Кіеве.

Гісторыя 1906 — Кіеўскія вышэйшыя камерцыйныя курсы 1908 — Кіеўскі камерцыйны інстытут 1920 — Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі 1934 — Кіеўскі фінансава-эканамічны інстытут 1960 — Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі 1992 — Кіеўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт 1997 — Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт 2005 — Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана

Агульная характарыстыка Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт сёння — найбуйнейшая ва Украіне эканамічная вышэйшая навучальная ўстанова, прызнаны цэнтр падрыхтоўкі эканамістаў, менеджэраў і прававедаў.

Для ажыццяўлення адукацыйнай і навуковай дзейнасці ўніверсітэт валодае адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базай. Плошча ўсіх памяшканняў універсітэта складае 119 тыс. м² або 9,4 м² у разліку на аднаго студэнта. Агульная плошча аўдытарнага фонду складае 14 тыс. м². Універсітэт мае таксама спартыўныя залы плошчай 6,7 тыс. м², а таксама ўласны стадыён. У структуры бібліятэкі 7 абанементаў і 14 чытальных залаў. Агульная плошча сталовых, буфетаў, інтэрнатаў, прафілакторыяў, спартыўных збудаванняў складае 57 тыс. м², у тым ліку шасці інтэрнатаў − 42,5 тыс. м².

Прыём ва ўніверсітэт па розным адукацыйна-кваліфікацыйным узроўням ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту Украіны і мясцовых бюджэтаў, а таксама на кантрактнай аснове за сродкі юрыдычных і фізічных асоб.

Структура Факультэт міжнароднай эканомікі і менеджменту Факультэт маркетынгу Факультэт упраўлення персаналам, сацыялогіі і псіхалогіі Факультэт уліку і падатковага менеджменту Факультэт фінансаў Факультэт эканомікі і кіравання Юрыдычны інстытут Інстытут інфармацыйных тэхналогій у эканоміцы Інстытут дыстанцыйнай адукацыі Крыварожскі эканамічны інстытут Крымскі эканамічны інстытут Прафесійны эканамічны каледж Каледж інфармацыйных сістэм і тэхналогій Роменскі каледж

Спасылкі Афіцыйны сайт універсітэта

Катэгорыя:Універсітэты Кіева Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:Эканамічныя ўніверсітэты Катэгорыя:1906 год ва Украіне