Віктар Рыгоравіч Галавачоў () — расійскі і беларускі архітэктар.
Біяграфія Нарадзіўся 11 кастрычніка 1937 года ў Сталінску Новасібірскай вобласці РСФСР.
Скончыў у 1961 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у праектных арганізацыях Новакузнецка, Віцебска, Гомеля, з 1980 года — у Сургуце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражывае ў Сургуце.
Творчасць Асноўныя працы: лабараторны корпус Заходне-Сібірскага геалагічнага ўпраўлення (1961—1968, у аўтарскім калектыве) у Новакузнецку, Дом палітасветы (1973, у аўтарскім калектыве), Будбанк БССР па вул. Сялянскай, 31 (1974), паліклініка УУС (1975), прычыгуначны сартавальны паштамт (1979) у Гомелі.
Узнагароды 2-я і 3-я прэміі на Усесаюзным конкурсе — за помнік-абеліск у гонар 250-годдзя ўз’яднання Хакасіі і Расіі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Новакузнецка Катэгорыя:Архітэктары Гомеля