Аляксандр Іванавіч Грачышнікаў (, г. Тагучын, Новасібірская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1966 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў архітэктарам у Новасібірску, з 1971 года — галоўны архітэктар праектаў у Віцебскграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Віцебску.
Творчасць Асноўныя працы: школа павышэння кваліфікацыі (1976) і інтэрнаты (1981) Віцебскага ветэрынарнага інстытута, жылыя дамы па праспекце Будаўнікоў (1981, з А. В. Асяненкам), 290-кватэрны жылы дом па вул. Чкалава (1984, з А. В. Асяненкам) у Віцебску.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Віцебска