Войцех Мяцельскі (; 1785, в. Янова, у наваколлі Ломжы, Польшча — пасля 1822) — польскі і французскі ваенны дзеяч.
Біяграфія З шляхецкага роду Мяцельскіх герба «Астоя», сын Антонія і Францішкі. У 1809 годзе ўступіў у польска-французскі гвардзейскі полк. Удзельнік паходу Напалеона ў Расію ў 1812 годзе, ваяваў пад Віцебскам, Смаленскам, Мажайскам, Масквой. У 1813 годзе ваяваў у Германіі, узведзены ў ранг падпаручніка. З 1814 года ў Францыі. У 1815 годзе ў другім палку ўланаў. У 1822 годзе ўзведзены ў ранг паручніка.
Літаратура Mietelski h. Ostoja // Seweryn Uruski (hr.) Herbarz Szlachty Polskiej. Warszawa 1904—1931.
Катэгорыя:Ваенныя Польшчы Катэгорыя:Удзельнікі вайны 1812 года