Марыя Матушакайце (; ) — літоўскі архітэктар, мастацтвазнаўца. Кандыдат мастацтвазнаўства (1970).

Біяграфія Нарадзілася 9 сакавіка 1924 года.

У 1941—1948 гадах вучылася ў Ковенскім універсітэце. У 1948—1953 гадах працавала архітэктарам, у 1953—1959 гадах — старшы архітэктар у Дзяржаўным праектным інстытуце пры Савеце Міністраў Літоўскай ССР. У 1959—1961 гадах працавала ў Праектным інстытуце гарадскога і сельскага будаўніцтва, у 1961—1963 гадах — дырэктар Віленскага дома моды, у 1963—1965 гадах — у Праектным інстытуце гарадскога будаўніцтва. У 1965—1993 гадах выкладала ў Ковенскім універсітэце (з 1974 года — прафесар).

Памерла 24 лютага 2016 года.

Навуковая дзейнасць Даследвала драўляную архітэктуру, партрэтны жывапіс, скульптуру, разьбярства, гісторыю адзення Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагоддзяў.

Аўтар кніг: «Літоўскі партрэт XVI—XVIII ст.» («Portretas XVI—XVIII a. Lietuvoje», Вільня, 1984), «Літоўскія працэсійныя алтары» («Procesijų altorėliai Lietuvoje», Вільня, 1998), «Старажытная драўляная скульптура і дэкаратыўная разьба па дрэве ў Літве» («Senoji medžio skulptūra ir dekoratyvinė drožyba Lietuvoje», Коўна, 1999), «Літоўскае адзенне XVI—XVIII ст.» («Apranga XVI—XVIII a. Lietuvoje», Вільня, 2003).

Узнагароды Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы (1998).

Творы Литовская надгробная скульптура эпохи Ренессанса и раннего барокко // Искусство Прибалтики. Таллин, 1981; U źródeł portretu litewskiego // Lituano-Slavica Posnaniensia. Poznań, 1992. T. 5; Senieji Lietuvos kunigaikščių portretai. Kaunas, 1997; Działalność artystyczna Tomasza Podhayskiego na Litwie // Sztuka ziem wschodnich Rzeczypospolitej XVI—XVIII w. Lublin, 2000.

Літаратура

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Літвы Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя