Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт () — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Уладзівасток.
Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт вядзе сваю гісторыю з 1899 года, калі ва Уладзівастоку ўказам імператара Мікалая II быў створаны Усходні інстытут ва Уладзівастоку. У далейшым Усходні інстытут быў ператвораны ў Дзяржаўны далёкаўсходні ўніверсітэт, які ў 1930 годзе быў падзелены на два ўніверсітэты — Далёкаўсходні дзяржаўны і Далёкаўсходні політэхнічны.
Непасрэдна Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт быў створаны ў 2010 годзе шляхам аб’яднання Далёкаўсходняга дзяржаўнага, Далёкаўсходняга дзяржаўнага тэхнічнага, Ціхаакіянскага дзяржаўнага эканамічнага і Усурыйскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэтаўГісторыя ДФУ.
Структура У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя структурныя адзінкі:Школы ДФУ Інжынерная школа Школа біямедыцыны Школа лічбавай эканомікі Школа мастацтваў і гуманітарных навук Школа педагогікі Школа прыродазнаўчых навук Школа рэгіянальных і міжнародных даследаванняў Школа эканомікі і менеджменту Юрыдычная школа
Спасылкі Афіцыйны сайт ДФУ
Катэгорыя:Універсітэты Расіі Катэгорыя:Уладзівасток Катэгорыя:1899 год у Расіі Катэгорыя:Федэральныя ўніверсітэты Расіі