Мустафа Абдэль Латыф Мушэт () вядомы як Мустафа аль-Казымі (, нар. 1967, Багдад, Ірак) — іракскі палітык, журналіст і пісьменнік. Прэм’ер-міністр Ірака ў 2020—2022 гадах. Міністр замежных спраў Ірака з 12 мая па 6 чэрвеня 2020 года. Узначальваў іракскую нацыянальную разведвальную службу з 2016 па 2020 гады.
Біяграфія Мустафа Абдэль Латыф нарадзіўся ў Багдадзе ў 1967 годзе. Сям’я ў 1963 годзе пераехала з Эш-Шатра ў мухафазе Ды-Кар у багдадскі раён Кадзімы. Бацька працаваў тэхнічным кіраўніком у аэрапорце Багдад.
Быў праціўнікам Садама Хусейна. У 1985 годзе эміграваў праз Іракскі Курдыстан у Германію, а затым у Вялікабрытанію, жыў у эміграцыі.
На працягу некалькіх гадоў працаваў калумністам і рэдактарам амерыканскай газеты «Аль-Манітор».
У 2003—2010 гг. быў выканаўчым дырэктарам Iraq Memory Foundation (IMF) у Лондане.
У 2012 годзе скончыў юрыдычны факультэт прыватнага Універсітэта Ат-Турат у Багдадзе. Атрымаў ступень бакалаўра ў галіне права.
7 чэрвеня 2016 года прызначаны прэм’ерам Хайдэрам Аль-Абадзі начальнікам Іракскай нацыянальнай развелвальны службы.
У канцы лістапада 2019 года прэм’ер Абдул-Махдзі падаў у адстаўку. Адстаўка была прынята Саветам прадстаўнікоў Іраку (парламентам) 1 снежня. 1 лютага 2020 года прэзідэнт Ірака Бархам Салех прызначыў Мухамеда Тауфіка Алаўі прэм’ер-міністрам краіны і даручыў яму сфармаваць урад. 1 сакавіка той адмовіўся фармаваць урад і адклікаў сваю кандыдатуру. 17 сакавіка прэзідэнт Ірака прызначыў Аднана аз-Зурфі прэм’ер-міністрам краіны і даручыў яму сфармаваць урад. 9 красавіка, пасля таго як Аднан аз-Зурфі склаў паўнамоцтвы, прэзідэнт Ірака прызначыў Мустафа аль-Казымі прэм’ер-міністрам краіны і даручыў яму сфармаваць урад.
У сакавіку прадстаўнік шыіцкай групоўкі Катаіб Хезбала абвінаваціў Мустафу аль-Казымі ў датычнасьці да гібелі кіраўніка сіл «Кудс» Касема Сулеймані і Абу Махдзі Аль-Мухандзіса ў выніку авіяўдару ЗША па міжнародным аэрапорце Багдаду 3 студзеня 2020 года.
7 мая Савет прадстаўнікоў Ірака выказаў давер ураду аль-Казымі і ўхваліў яго праграму. У той жа дзень аль-Казымі прынёс прысягу ў якасці прэм’ера. 12 мая змяніў Мухамеда Алі аль-Хакіма на пасадзе міністра замежных спраў.
Асабістае жыццё Ажаніўся з дачкой доктара Махдзі аль-Алака з партыі «Дава». Мае дваіх дзяцей.
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Ірака