«Францыя» — колішні будынак у Магілёве, які размяшчаўся па Першамайскай вуліцы, на заходнім боку Тэатральнай плошчы. На поўнач ад яго размяшчаўся дом Капцелева (таксама знішчаны).

Гісторыя

Была пабудавана ў ХIХ стагоддзі на месцы драўлянай Васкрасенскай праваслаўнай царквы, якая не была адноўлена пасля аднаго з гарадскіх пажараў 1820-х гадоўГістарычная характарыстыка планіроўкі і забудовы..

У XIX — пачатку XX стагоддзяў гасцініца «Францыя» належала Патапію Піліпавічу КапцелевуУ Магілёве скралі надмагілле XIX стагоддзя. Хутчэй за ўсё, пліту здалі на металалом. У 1914 годзе належала Соф’і Іосіфаўне ПасэИоффе Э. Г. По достоверным источникам: Евреи в истории городе Беларуси / Э. Г. Иоффе. — Мн.: Изд-во «Четыре четверти» 2001. — 352 с.: ил. ISBN 985-6089-81-6..

Калі ў час Першай сусветнай вайны ў Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, гасцініца была адведзена для флігель-ад’ютантаў Світы імператара. У гасцініцы жылі генерал-ад’ютант , генерал Мордвинов А. А. Из пережитого. Воспоминания флигель-адъютанта императора Николая II. М.: Кучково поле, 2014. — Том 2. — 720 с., вялікі князь Дзмітрый Паўлавіч, князь Ігар Канстанцінавіч, граф , капітан 1-га рангу СаблінРусская армия в Великой войне: Кондзеровский П. К. В ставке верховного.. Пасля ў суседніх намерах пражывалі камісар Часовага ўрада ў Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага Уладзімір Станкевіч і начальнік штаба генерал Міхаіл Бонч-Бруевіч. У лістападзе 1917 года ў Магілёў прыбылі лідары эсэраў і меншавікоў, каб адхіліць бальшавікоў ад улады. Па ўспамінах Бонч-Бруевіча ў двух нумарах, якія займаў Станкевіч, увесь час засядалі і нешта вырашалі эсэраўскія лідары Чарноў, і , вядомы меншавік, былы міністр працы і «яшчэ некалькі валасатых і барадатых чалавек такога ж эсэра-меншавіцкага толку і выгляду»Почанин, С. З. Историей обреченные / С. З. Почанин. — Минск : Беларусь, 1977. — 288 с..

У час нямецкай акупацыі будынак займала гарадская камендатураИстория Могилева: кто разрушил до основания центр города. У вайну гасцініца не пацярпела. Знішчана ў пачатку 1970-х гг.

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Магілёва Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Магілёва Катэгорыя:Зніклі ў 1970-я гады Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Тэатральная плошча (Магілёў)