Орадзеж — карта Ленінградскай вобласці () — рака на паўднёвым захадзе Ленінградскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Лугі.
Даўжыня — 192 км пры сярэдніх шырыні рэчышча 25—30 м і глыбіні 1,5—2 м. Плошча вадазборнага басейна — 3220 км². У верхнім цячэнні зарэгулявана карстам і плацінамі былых ГЭС, у ніжнім цячэнні суднаходная. Замярзае ў канцы лістапада — пачатку студзеня, адкрываецца ў красавіку.
Катэгорыя:Прытокі Лугі Катэгорыя:Рэкі Ленінградскай вобласці